Имена на других языках:
Гринштейн Слава Абрамовна (русский);
1977 символов
Справка
Нарадзілася ў г. Таганрог, правінцыя/вобл. Войска Данскога, цяпер Растоўская вобл. З мнагадзетнай сям’і рамеснікаў.
Скончыла прагімназію, гімназію, г. Таганрог (1918), 2 курсы Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (сацыяльна-эканамічнае аддзяленне, факультэт грамадскіх навук, 1925). Загадчык справамі павятовага харчовага камітэта, г. Таганрог (1921). Працавала ў
г. Растоў-на-Доне: разборшчыца літаратуры Камуністычнага дзяржаўнага выдавецтва (1923); давала прыватныя ўрокі; бібліятэкар Палаца працы краявых савецкіх прафсаюзаў (07.1923–30.12.1928); загадчык перасоўнага фонду бібліятэкі Рабочага Палаца чыгуначнікаў (31.12.1928–20.08.1930); культурнік бібліятэчнай сеткі Галоўпалітасветы (21.08.–20.09.1930); загадчык бібліятэкі Інстытута марксізму-ленінізму і падрыхтоўчага аддзялення Інстытута чырвонай прафесуры (14.10.1930–04.11.1934).
Загадчык кнігасховішча (14.11.1934–05.04.1940), метадыст кабінета бібліятэказнаўства/метадычнага кабінета (05.04.1940–23/24.06.1941) Дзяржбібліятэкі БССР. У гады вайны ў эвакуацыі. Намеснік дырэктара Навуковай бібліятэкі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (13.07.–12.10.1941). Загадчык справамі артылерыйскага забеспячэння 32-га зенітна-артыллерыйскага палка, г. Майкоп, Адыгейская Аўтаномная вобл. (27.07.1942–03.1943), в/ч п/п 61367 (05.05.–10.1943), в/ч п/п 43712 (06.10.–31.12.1943); начальнік бібліятэкі в/ч п/п 43712 (02.01.1944–01.10.1945), вольнанаёмная, г. Баку, Азербайджанская ССР. Старшы бібліёграф бібліятэкі Інстытута эксперыментальнай медыцыны АН Азербайджанскай ССР, г. Баку (30.10.–27.12.1945). Вярнулася ў г. Мінск. Загадчык (01.03.1946–24.12.1954) потым старшы бібліятэкар (да 05.11.1959) навуковай чытальні/чытальнай залы навуковых работнікаў Дзяржбібліятэкі БССР. На 24.05.1948 таксама загадчык кабінета бібліятэказнаўства. На пенсіі з 05.11.1959 г.
Узнагароды: медалі “За абарону Каўказа” (10.06.1945), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (22.02.1946).