З сям’і рабочага. Нарадзіўся ў в. Каранец, Чэрыкаўcкі пав., Гомельскай губ., цяпер Крычаўскі р-н, Магілёўская вобл.
Скончыў 7-гадовую школу (193?), г. Чавусы. Вучыўся ў Педагагічным вучылішчы, г. Магілёў (09.1937/1938–12.1940). Скончыў аэраклуб Грамадзянскага паветранага флоту (1939 г.), г. Магілёў.
Прызваны ў рады РСЧА ГВК г. Магілёва (26.12.1940). Курсант ваеннай авіяшколы пілотаў (26.12.1940–05.1941), Харкаўская ваенная акруга, г. Канатоп. Курсант ваеннай авіяцыйнай школы, Адэская ваенная акруга, г. Адэса (05–10.1941). Член ВКП(б) з 1943 г. Курсант 14-й Ваеннай авіяшколы, Маскоўская ваенная акруга, г. Ягор’еўск (10.1944–09.1945). Курсант Двойчы Чырванасцяжнага палітычнага вучылішча імя У. І. Леніна (09.1945–02.1946), г. Масква. Слухач паскораных курсаў англійскай мовы ў Ваенным інстытуце пры Галоўным палітычным упраўленні Савецкай арміі, г. Масква (21.02.1946–31.08.1947, 31.08.1947–30.07.1952). Атрымаў спецыяльнасці ваенна-палітычнага работніка і кваліфікацыю “Інструктар-рэферэнт па замежнай мове”, “Інструктар-перакладчык мовы урду”. Малодшы лейтэнант (10.01.1950). Лейтэнант (24.04.1952). Літаратар рэдакцыі вучэбнай газеты Палітупраўлення Туркестанскай ваеннай акругі (30.07.1952–09.1953), г. Ташкент. Інструктар–рэдактар вучэбнай газеты Палітупраўлення Туркестанскай ваеннай акругі, г. Ташкент (07/11.09.1953–12.1955/01.1956). Старшы лейтэнант (29.04.1955). Звольнены з радоў Савецкай арміі (02.12.1955).
Літаратурны супрацоўнік (02–06.1956), загадчык аддзела замежнага жыцця (06.1956–09.1958) рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия”, г. Мінск. Работнік спецпрапаганды курсаў палітсастава Савецкай арміі, г. Львоў. Слухач Аддзялення газетных работнікаў Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (09.1958–09.1960). Намеснік дырэктара Дзяржбібліятэкі БССР па навуковай працы (20.09.1960–15.06.1961). Капітан (18.08.1960). Вучоны сакратар Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па каардынацыі навукова-даследчых работ, г. Мінск (09.1961–01.1966). Старшы рэдактар-загадчык аддзела інфармацыі (01.1966–16.11.1976), адказны сакратар Беларускага радыё, г. Мінск (з 16.11.1976–?). Начальнік агітатрада в/ч № 71690 (01.06–30.06.1972), афіцэр спецпрапаганды в/ч № 93609 (02.07–31.07.1973), БВА.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (06.04.1985), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945/15.09.1945), “За баявыя заслугі” (19.11.1951).