Нарадзіўся ў г. Ленінград. З сям’і служачых.
Вучыўся ў сярэдняй школе № 4 (з 1940 г. – № 183), г. Ленінград (1933–06.1941). Удзельнік народнага апалчэння Дзяржынскага р-на, г. Ленінград (06–10.1941). Эвакуіраваны ў г. Кемерава, Навасібірская вобл. (02.1942). Падліковец і трактарыст Васкрасенскай МТС (вясна 1942 г.) Прызваны ў рады РСЧА Кемераўскім РВК (01.1943). Курсант вучэбнага артылерыйскага дывізіёна 35-га артылерыйскага палка, г. Навасібірск, Сібірская ваенная акруга (01.1943–02.1944). Радыст, старшы радыётэлеграфіст, камандзір аддзялення радыёўпраўлення 871-га лёгкага артылерыйскага палка 79-й артылерыйскай брыгады 23-й артылерыйскай Краснасельскай Чырванасцяжнай дывізіі прарыву 3-га артылерыйскага Ленінградскага корпуса прарыву (02.1944–06.1945). Ваяў на Ленінградскім (з 02.1944), 2-м Беларускім (па 05.1945) франтах.
Пасля вайны прадоўжыў службу ў радах арміі (06.1945–01.1948). Вылічальнік 635-га мінамётнага палка 464-й дывзіённай артылерыйскай брыгады 44-й гвардзейскай Баранавіцкай ордэна Леніна Чырванасцяжнай ордэна Суворава дывізіі (07.1945–07.1946). Начальнік сакрэтнай часці, гвардыі яфрэйтар штаба 126-га гвардзейскага цяжкага танкасамаходнага палка 3-й танкавай дывізіі, 7-я механізаваная армія, г. Нойхамер (з 1945 г. – Свянтошуў) ПНР (07.1946–02.1948). Дэмабілізаваны 02.1948 г. Назіральнік метэаралагічнай станцыі 14-й дыстанцыі службы пуці Кастрычніцкай чыгункі (08.1948–08.1950). Пераезд у Мінск. Член КПСС з 1952 г.
Загадчык канцылярыі Інстытута замежных моў (09.1950–09.1952) і вучоба на вячэрнім аддзяленні энергетычнага факультэта Палітэхнічнага інстытута (скончыў 2 курсы). Вучоба на факультэце англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1952–1956). Супрацоўнік Дзяржбібліятэкі БССР (16.07.1956–14.02.1983). Працаваў на розных пасадах: старшы бібліятэкар, загадчык сектара, загадчык аддзела ў аддзелах замежнай літаратуры, камплектавання, замежнай літаратуры і міжнароднага кнігаабмена, рэдкай кнігі і старадрукаў.
Супрацоўнік бібліятэкі Упраўлення па абслугоўванні канферэнцый Сакратарыята ААН, г. Нью-Ёрк, ЗША (20.04.1973–31.10.1979). Загадчык аддзела арганізацыі і захоўвання фондаў, старшы інжэнер па забеспячэнні Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі імя Д. Ушынскага, г. Масква (1983–1985).
Працы: складальнік, рэдактар бібліяграфічнага паказальніка “Сводный указатель иностранных периодических изданий, получаемых библиотеками БССР в … году” (у 1963, 1966 гг. выходзіў пад назвай “Сводный каталог иностранных периодических изданий, получаемых библиотеками БССР в … году”) (1957–1961; 1962–1972).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (06.04.1985), медалі “За абарону Ленінграда” (12.12.1942), “За адвагу” (28.09.1944, 02.04.1945, 19.05.1945), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (12.01.1946), “За ўзяцце Кёнігсберга” (03.11.1947), “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна (1870–1970)” (1970), значок Міністэрства культуры “За выдатную працу”, знак “Жыхару блакаднага Ленінграда” (199?).
Месца пахавання: г. Мінск.