Нарадзіўся ў в. Шулякі, Слуцкі пав., Мінская губ., цяпер Грэскі р-н, Мінская вобл. З сям’і сялян.
Вучыўся ў педагагічным тэхнікуме (1931–1934), г. Слуцк. Працаваў настаўнікам у СШ у в. Амговічы (09.1934–05.1935), НСШ у в. Васілінкі (05.1935–03.1936), Слуцкая акруга БССР. Старшы інспектар хлебапякарні канторы “Галоўхлеб”, г. Слуцк (03.1936– 06.02.1937).
06.02.1937 г. прызваны ў рады РСЧА Слуцкім РВК. Курсант палкавой школы 11-га асобнага батальёна сувязі 64-й стралковай дывізіі, Беларуская асобая ВА, г. Смаленск (06.02–01.11.1937). Начальнік радыёстанцыі 5–АК 190-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі (01.11.1937–01.09.1938). Курсант курсаў малодшых лейтэнантаў (01.09.1938–26.07.1939). Малодшы лейтэнант (26.07.1939). Начальнік радыёстанцыі 5-й кавалерыйскай дывізіі войск Мангольскай народнай рэспублікі (26.07–20.10.1939). Удзельнік бітвы на р. Халхінгол, дзе ў час аднаго з баёў з японцамі 13.08.1939 г. атрымаў лёгкае кулявое раненне нагі. Інструктар па радыёсправе 7-й кавалерыйскай дывізіі войск МНР (20.10.1939–03.05.1940). Камандзір узвода РУС–1 28-га радыёпалка ВНОС 3-га корпуса ПВО (03.05–01.10.1940), Закаўказская ваенная акруга. Слухач курсаў удасканальвання камандуючага саставу войск ПВО, г. Кіеў (01.10.1940–01.05.1941). Член ВКП(б) са снежня 1941 г.
Камандзір узвода 28-га палка ВНОС Бакінскай арміі (01.05.1941–01.03.1942), Закаўказская зона супрацьпаветранай абароны. Лейтэнант (22.02.1942). Камандзір узвода 23-га асобнага батальёна ВНОС 6-га корпуса супрацьпаветранай абароны, Заходні фронт супрацьпаветранай абароны (01.03.1942/17.10.1943–02.10.1944). Восенню 1944 г. атрымаў кантузію. Камандзір узвода 44-га асобнага батальёна ВНОС 6-га корпуса ПВО, Паўднёва-Заходні фронт ПВО (02.10–01.12.1944), памочнік камандзіра роты 44-га асобнага батальёна ВНОС 10-га корпуса ПВО, Паўднёва-Заходні фронт ПВО (01.12.1944–09.05.1945/04.07.1946).
Пасля вайны працягваў службу ў радах арміі. Камандзір узвода 88-га асобнага батальёна ВНОС 45-й Сталінградскай Чырванасцяжнай дывізіі ПВО, Паўднёва-Заходняя ваенная акруга ПВО (04.07.1946–30.12.1947). Потым памочнік дзяжурнага па боепрыпасах ВНОС (да 27.02.1948), намеснік начальніка штаба (да 27.06.1949) 83-га асобнага радыёбатальёна ВНОС 41-й зенітнай артылерыйскай дывізіі ПВО, Паўднёва-Заходняя ваенная акруга ПВО. Старшы лейтэнант (16.04.1947). Намеснік начальніка штаба – дзяжурны па батальённаму пасту 83-га асобнага радыётэхнічнага батальёна ВНОС ПВО Кіеўскага р-на (27.06.1949–17.05.1952). Капітан (17.07.1950). Памочнік начальніка штаба па страявой частцы 23-га палка ВНОС (17.05–10.06.1952). Затым да 27.11.1953 гг. – афіцэр па службе ВНОС у апараце адказнага ўпаўнаважанага прадстаўніка ВПС у Чэхаславакіі. Знаходзіўся ў распараджэнні 10-га Упраўлення Генеральнага штаба як адказны дзяжурны па Галоўнаму пасту ВНОС Чэхаславацкай арміі (27.11.1953–24.02.1956). Маёр (08.07.1954). Вызвалены ад займаемай пасады і адкамандзіраваны ва Упраўленне камандавання ПВО краіны (24.03–08.03.1956). Старшы афіцэр Галоўнага паста радыётэхнічных войск Уральскай арміі ПВО (08.03.1956–18.03.1961). Потым старшы афіцэр па вядзенні дальняй паветранай абстаноўкі групы разведкі, апавяшчэнні і кантролю палётаў заявачных самалётаў Каманднага пункта 4-й асобнай арміі ПВО (да 09.02.1963), старшы афіцэр накірунку разведвальна-інфармацыйнага цэнтра Каманднага пункта 4-й арміі ПВО (да 10.06.1965). Дэмабілізаваны (10.06.1965).
26.11.1965–01.04.1966 гг. – электрамеханік у вытворчай лабараторыі, г. Свярдлоўск. 16.08.1967 пераехаў у Мінск. Электрамеханік вузла сувязі Мінскай ГТС (10.04.1968–10.04.1978; 26.08.1978–15.01.1979). Часова працаваў швейцарам у рэстаране “Патсдам” (31.05–16.08.1978). Аператар бойлернай у 5-й клінічнай бальніцы г. Мінска (07.04.1980–24.03.1981). 18.09.1981 г. прыняты на працу ў Дзяржбібліятэку БССР на пасаду начальніка пажарна-вартавой аховы. 21.04.1982 г. пераведзены ў пажарнікі. 07.05.1984 г. – звольнены з бібліятэкі.
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (13.06.1952), медалі “За баявыя заслугі” (25.03.1944, 30.04.1947), “За абарону Каўказа” (01.05.1944), “За пера-могу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), медаль “За бездакорную службу” І ст. (17.01.1959), знак “За Халхінгол” (1939), Дукельскі памятны медаль (Чэхаславакія) (1959?).