Сцяпан Сяргеевіч Дзмітрыеў нарадзіўся ў в. Шыраеўка Кірсанаўскага павета Тамбоўская губерні (цяпер Ржаксінскі раён, Тамбоўская вобласць). З сям’і сялян.
Скончыў 7 класаў. Да 1929 г. займаўся земляробствам, в. Шыраеўка. 1929–1931 гг. – служба міліцыянерам, ст. Сходня, раб. пас. Хімкі, Маскоўская губ. 1931–1933 гг. – пажарны на Нікольскім цэглавым заводзе, с. Нікольскае, Маскоўская вобл. Член ВКП(б) з 1939 г. 1933–1941 гг. – праца пажарным работнікам на заводзе № 84 (завод грамадзянскага паветранага флота) , раб. пас. Хімкі Маскоўскай вобл.
Восень 1941 г. – эвакуіраваны разам з заводам, г. Ташкент, Узбекская ССР. Кастрычнік 1941 – лета 1944 гг. – праца намеснікам начальніка 5-га пажарнага вучылішча, г. Ташкент. У 1950 г. скончыў пажарна-тэхнічнае вучылішча. 1944–1964 гг. – праца намеснікам пажарнай аховы ў Доме урада БССР, г. Мінск. Затым да 01.07.1968 г. – пажарны ў Музее Вялікай Айчыннай вайны, г. Мінск. Лістапад 1964 г. – звольнены з органаў аховы грамадскага парадку. Капітан.
02.07.1968 г. прыняты на працу ў Дзяржбібліятэку БССР на пасаду начальнікам пажарна-вартаўнічай аховы. 16.03.1976 г. звольнены. 23.03.1976 г. прыняты часова на працу ў Дзяржбібліятэку БССР начальнікам пажарна-вартаўнічай аховы, 22.05.1976 г. звольнены. З 28.05.1976 г. – рабочы па рамонту і эксплуатацыі абсталявання, з 10.03.1978 г. – дворнік, з 06.06.1978 г. – рабочы гаспадарчай часткі (пазней гаспадарчага аддзела) у Дзяржбібліятэцы БССР. 01.07.1978 г. – звольнены з бібліятэкі.
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (03.10.1947), медалі “За баявыя заслугі” (15.01.1945) г., “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне” (05.1945), “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (1945).