З сям’і сялян. Нарадзілася ў г. Уладзімір Уладзімірскай губ., цяпер г. аднайменнай вобл., Расія.
У 1929 г. скончыла СШ. 1931–1934 гг. – вучоба ў Бібліятэчным тэхнікуме, г. Яраслаўль, з 1933 г. установа знаходзілася ў г. Уладзімір. Ліпень 1934 – ліпень1936 гг. – інструктар бібліятэчнай работы пры Гарадскім аддзеле народнай адукацыі і адначасова загадчык бібліятэкі Дома настаўніка, г. Яраслаўль. Ліпень – кастрычнік 1936 г. – загадчык адной з перасовачных бібліятэк, г. Ленінград.
Верасень 1936 – ліпень 1940 гг. – вучоба ў Камуністычным палітыка-асветніцкім інстытуце імя Н. К. Крупскай. Прысвоена каваліфікацыя “Бібліятэказнаўца”. Лістапад 1940 – ліпень 1941 гг. – загадчык бібліятэкі ў ваеннай часці, г. Нагінск, Маскоўская вобл., РСФСР. Член ВКП(б) з ліпеня 1941 г. Верасень – кастрычнік 1941 г. – кансультант ГК ВКП(б), г. Уладзімір.
Май 1942 – кастрычнік 1945 гг. – добраахвотна ўступіла ў рады Чырвонай арміі. Працавала інструктарам культурна-масавай работы Дома афіцэраў, г. Уладзімір. Лейтэнант. Снежань 1946 – кастрычнік 1950 гг. – аспірант у Дзяржбібліятэцы СССР імя У. І. Леніна па спецыяльнасці “Гісторыя бібліятэчнай справы”, г. Масква. Снежань 1949/1950 – сакавік 1953 гг. – загадчыца аспірантурай Дзяржаўнай бібліятэцы СССР імя У. І. Леніна, г. Масква. 1953–1955 гг. – у сувязі з пераводам мужа выехала ў г. Баку, Азербайджанская ССР.
09.11.1955 г. прынята на працу ў Дзяржбібліятэку БССР метадыстам. 06.08.1956 г. прызначана часова выконваючым абавязкі дырэктара; на 12.09.1956 г. адначасова метадыст і в. а. дырэктара па навуковай частцы; 17.11.1956 г. прызначана намеснікам дырэктара Дзяржбібліятэкі БССР. 25.02.1960 г. звольнена ў сувязі з пераводам на працу ў Педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, г. Мінск. З 1960 г. – дацэнт кафедры бібліятэказнаўства гэтага інстытута. Прысвоена званне “Кандыдат педагагічных навук”. З 1975 г. – дацэнт кафедры бібліятэказнаўства Інстытута культуры, г. Мінск.
Працы: абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Библиотечное строительство в Белоруссии : 1917–1925 гг” (1973), “Из истории организации сети массовых библиотек в первые годы советской власти (1917–1920 гг.)”. Минск, 1963. – 73, [2] с.; артыкулы “Обзор работы областных библиотек за 1955 год”, змешчаны ў кнізе “Материалы по обмену опытом работы массовых библиотек БССР”. Мінск, 1956. Вып. 2. С. 5–21, “Подготовка библиотечных кадров в Белоруссии в 1917–1925 гг.”, змешчаны ў кнізе “Вопросы библиотековедения и библиографии”. Мінск, 1972. Вып. 1. C. 33–42 і інш.; рэдактар бібліяграфічных і метадычных матэрыялаў.
Узнагароды: медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (05.1945).