З сям’і служачага. Нарадзіўся ў Мінску.
Скончыў 7 класаў школы № 4 г. Мінска (1930), Мінскі будаўнічы тэхнікум (1933). 11.1933 прызваны ў рады РСЧА Мінскім ГВК. Курсант 37-га артылерыйскага палка 1-га вучэбнага дывізіёна, Беларуская ВА (11.1933–10.1934). Курсант Сумскага артылерыйскага вучылішча імя М. В. Фрунзе, г. Сумы, Харкаўская вобл. (10.1934–10.1937). Камандзір узвода 4-га артылерыйскага палка 4-й стралковай дывізіі, Беларуская Асобая ВА (10.1937–12.1938), лейтэнант (1937). Камандзір узвода 189-га асобнага стралковага палка, Далёкаўсходні фронт (12.1938–09.1940). Вучоба на курсах замежных моў, г. Масква (1938–03.12.1940). Прысвоена кваліфікацыя “перакладчык нямецкай мовы”. Удзельнік баёў на р. Халхін-гол, МНР (1939). Начальнік артылерыі 189-га асобнага стралковага палка, Далёкаўсходні фронт (09.1940–09.1941). Ад’ютант асобнага знішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна 259-й асобнай стралковай брыгады (09.1941–11.1943), старшы лейтэнант (1942). Слухач Вышэйшай штабной школы артылерыі Чырвонай Арміі, г. Бронніцы, Маскоўская вобл. (11.1943–04.1944). Знаходзіўся ў рэзерве, 4-ты Украінскі фронт (03–04.1944). Памочнік начальніка штаба палка 4-й знішчальнай супрацьтанкавай артылерыйскай брыгады, 1-я Польская армія, 1-шы Беларускі фронт (04.1944–02.1945). Атрымаў лёгкае асколачнае раненне ў галаву пад г. Варка, 1-шы Беларускі фронт (08.1944), капітан (31.12.1944). Знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы (07.1944–07.1945), Германіі (04–06.1945). Памочнік начальніка штаба 19-га знішчальнага супрацьтанкавага артылерыйскага палка, 1-шы Беларускі фронт (02–06/07.1945). Выкладчык тактыкі [КА] 1195-га гаўбічнага артылерыйскага палка, Далёкаўсходні фронт (06/07.1945–03.1946). Знаходзіўся на тэрыторыі Манчжурыі (08.1945–10.1946). Памочнік начальніка штаба 57-й цяжкай мінамётнай брыгады (03–09.1946). Дэмабілізаваны (20.09.1946).
Праца ў Міністэрстве дзяржаўнага кантролю БССР загадчыкам бюро скаргаў, начальнікам аддзела кадраў і спецчасці, г. Мінск (12.1946–03/04.1953). Скончыў Вячэрні ўніверсітэт марксізму-ленінізму пры Мінскім ГК КПСС (1952). Інструктар [БРК] Міністэрства харчовай прамысловасці, г. Мінск (06–07.1953). Інспектар Раённага жыллёвага ўпраўлення Кагановіцкага райвыканкама, г. Мінск (09/01.10.1953–13.10/11.1954). Настаўнік нямецкай мовы ў Прылуцкай СШ (10/11.1954–12.1955), Школе рабочай моладзі № 19 (12.1955–09.1963), Вішнявецкай СШ (09.1963–09.1964), Навапольскім сельгастэхнікуме, Мінскі р-н, Мінская вобл. (09.1964–07/10.1966). Вучоба ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў (1956–1960), скончыў тры курсы. Інструктар ДТСААФ, г. Мінск (08–10.1966). Перакладчык нямецкай мовы ў Эксперыментальным навукова-даследчым інстытуце машыназнаўства (10.1966–08.1968). Вучоба ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя М. Горкага (1967–1972). Прысвоена кваліфікацыя “бібліятэкар-бібліёграф вышэйшай кваліфікацыі”.
Бібліятэкар аддзела замежнай літаратуры (з 02.09.1968), старшы бібліятэкар (16.02.1973–01.07.1974) Дзяржбібліятэкі БССР. 24.12.1968 г. здаў на “выдатна” іспыт па вызначэнні валодання валодання польскай мовай.
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны І ст. (25.08.1944), Айчыннай вайны ІІ ст. (06.11.1985), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945), “За вызваленне Варшавы” (09.06.1945), “За ўзяцце Берліна” (09.06.1945). Польскія ўзнагароды: медалі Крыж храбрых (30.07.1946), знак Грунвальда, “За Варшаву”, “За Одэр, Нісу і Балтыку” (усе 19.07.1947).