Нарадзіўся ў с. Казачая Слабада, Шацкі пав., Тамбоўская губ., цяпер с. Казачая Слабада, Шацкі р-н, Разанская вобл. З сям’і сялян.
Адукацыя няскончаная вышэйшая. Да 1916 г. скончыў 5 класаў рэальнага вучылішча, г. Шацк, Тамбоўская губ. 16.05.1916 г. прызваны ў рады РІА. 05.1916–08.1917 гг. – служба ў Галоўным інтэнданцкім упраўленні. Вучоба на курсах пры Генеральным штабе Расійскай арміі, г. Петраград. 08.1917 г. прысвоены класны чын калежскага рэгістратара. 08.1917–26.02.1918 гг. – памочнік начальніка халадзільнага аддзела Галоўнага інтэнданцкага ўпраўлення, г. Петраград. 26.02.1918 г. прызначаны ў штаб Паўночных Чырвонагвардзейскіх атрадаў Пскоўскага фронту. 01.06.1918 г. накіраваны ў 5-ю маскоўскую зводную артылерыйскую дывізію старшым справаводам 1-га цяжкага дывізіёна, г. Навахапёрск, Варонежская губ. 21.12.1919 г. пераведзены ў 21-й Пермскую стралковую дывізію, г. Навачаркаск. 13.05.1921 г. па распараджэнні памочніка Галоўнакамандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі Рэспублікі па Сібіры накіраваны ў распараджэнне Ваенна-гаспадарчага ўпраўлення РСЧА начальнікам аддзялення рэчавага забеспячэння, г. Масква. Дэмабілізаваны (26.05.1926).
1925/05.1926–06.1929 гг. – вучоба на будаўнічым факультэце Будаўнічага палітэхнікума, г. Масква. Атрымаў спецыяльнасць дарожна-будаўнічага спецыяліста. 05.1927 г. – праца ў сістэме камунальнай гаспадаркі, г. Масква. 06.1929–01.09.1930 гг. – праца на будаўніцтве электразавода: выконваў тэхнічны нагляд па будаўніцтве корпуса вялікіх трансфарматараў і корпуса “ліццё пад ціскам”, быў намеснікам начальніка будаўнічага праўлення, г. Масква. 01.09.1930 г. накіраваны на будаўніцтва 45-га і 46-га лесазаводаў ад трэста “Карэллес” ў якасці начальніка будаўніцтва заводаў, в. Суна, Аўтаномная Карэльская ССР. 1932/1933–1936 гг. – вучоба на будаўнічым факультэце Усесаюзнага інстытута завочнага навучання (няпоўныя чатыры курсы). 21.12.1932 г. выканаўца будаўнічых работ аўтадарожнага інстытута Цэнтральнага упраўлення дарожнага транспарту. 06.1934 г. – праца інжынерам-рацыяналізатарам у Навукова-даследчым інстытуце рацыяналізацыі працы і тэхнікі, адказваў за будаўніцтва Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзэ і Дома Наркамата абароны, г. Масква. 03.1935 г. – інжынер-праекціроўшчык у “Медсанпраект” пры Наркамаце аховы здароўя РФСР, г. Масква. 1936–03.07.1941 гг. – праца ў аддзеле капітальнага будаўніцтва і праектавання бальніц Наркамата аховы здароўя, г. Масква.
03.07.1941 г. прызваны ў рады РСЧА ў штаб 3-й арміі. Потым накіраваны ў 1033-ці стралковы полк. 11.1941 г. пераведзены ў 269-ю стралковую дывізію 3-й арміі начальнікам інтэнданцкага аддзялення дывізіі, г. Яфрэмаў, Тульская вобл. Капітан інтэнданцкай службы (на 21.11.1943). 03.09.1944 г. быў ранены ў вобласць жывата, м. Патрова, Польшча. 26.10.1944 г. атрымаў сур’ёзную траўму каля р. Нараў, тэрыторыя Польшчы. 06.04–09.04.1945 г. прымаў удзел у Кёнігсбергскай аперацыі. Член ВКП(б) з 1945 г. 16.04–02.05.1945 г. прымаў удзел у Берлінскай аперыцыі. Маёр інтэнданцкай службы (на 13.06.1945). 02.01.1947 г. – галоўны інжынер кватэрна-эксплуатацыйнай часці (КЭЧ) Мінскага р-на. 21.12.1951 г. пераведзены ў кватэрна-эксплуатацыйнае ўпраўленне БВА начальнікам аддзялення вытворчых прадпрыемстваў, г. Мінск. 01.03.1953 г. – звольнены ў запас у званні падпалкоўніка інтэнданцкай службы. 16.03.1953 г. прызначаны старшым інжынерам Аддзела капітальнага аэрадромнага будаўніцтва БВА, г. Мінск. 12.02.1959–01.01.1961 гг. – інжынер-цеплатэхнік у жылгрупе КЭЧ Мінскага раёна. Інжынер тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам кнігасховішча (03.04.1961), тэхнік-механік па эксплуатацыі ліфтоў (01.01.1962–02.01.1962). 12/13.01.1963 г. звольнены з бібліятэкі.
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны ІІ ст. (13.06.1945), Чырвонай Зоркі (07.08.1944, 20.06.1949), медалі “За баявыя заслугі” (21.11.1943; 03.11.1944), “За ўзяцце Кёнігсберга” (1945), “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (05.1945).