Фёдар Юльянавіч Касцюк нарадзіўся ў в. Аксаміты Грозаўскага павета Мінскай губерні (цяпер в. Аксаміты, Капыльскі раён, Мінская вобласць). Са шматдзетнай (10 дзяцей) сялянскай сям’і.
Вучоба ў НСШ, в. Грозава, Слуцкі р-н (1925–06.1932). Працаваў у калгасе «Савецкая краіна», в. Аксаміты, Капыльскі р-н (1933–1934). Вучоба ў архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, г. Мінск (01.09./10.1934–03.07.06.1938), прысвоена кваліфікацыя «тэхнік-будаўнік па грамадзянскім будаўніцтве». У радах РСЧА. Прызваны Мінскім РВК (15.06.1938). Начальнік кватэрна-эксплуатацыйнай часці (квартчасці) 14-га пагранічнага атрада войск НКУС, ваентэхнік 2-га рангу (30.04.1939), Беларуская ВА (15.06.1938–15.09.1939). Начальнік квартчасці 36-га пагранічнага атрада войск НКУС, Беларуская ВА (15.09.1939–25.06.1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Начальнік квартчасці 16-га пагранічнага атрада войск НКУС, Заходні фронт (25.06.–15.09.1941). Начальнік квартчасці 182-га палка войск НКУС па ахове асабліва важных прадпрыемстваў прамысловасці (15.09.1941–03.05.1944). Ваентэхнік 1-га рангу (18.02.1942). Старшы тэхнік-лейтэнант (10.07.1943). Начальнік квартчасці (03.05–08.10.1944), часова в. а. кватэрна-эксплуатацыйнага аддзела (08.10.1944–14.03.1945) 73-га Чырванасцяжнага пагранічнага палка войск НКУС, капітан адміністрацыйнай службы (12.03.1947), Карэльскі фронт. Начальнік 4-га аддзялення (кватэрнага) 73-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада войск НКУС, Карэльская акруга (14.03.1945–15.11.1947). Член ВКП(б) (з 10.1948).
Начальнік 4-га аддзялення/кватэрна-эксплуатацыйнай/матэрыяльна–тэхнічнай службы 12-га пагранічнага атрада МУС, маёр інтэнданцкай службы (08.02.1951), Беларуская ВА (15.11.1947–11.12.1953; 22.01–18.05.1954). Начальнік 4-га аддзялення матэрыяльна-тэхнічнай службы/ кватэрна-эксплуатацыйнага аддзялення 16-га пагранічнага атрада войск МУС, Беларуская ВА (11.12.1953–22.01.1954). Начальнік 4-га аддзялення кватэрна-эксплуатацыйнага/матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 36-га пагранічнага атрада войск МУС, Заходняя пагранічная акруга (18.05.1954–02.04.1957). Начальнік кватэрна-эксплуатацыйнай службы 36-га пагранічнага атрада войск КДБ пры Савеце Міністраў СССР (02.04–01.11.1957). Начальнік ваенсклада № 8 пагранічных войск КДБ пры Савеце Міністраў СССР (01.11.1957–15.04.1960). Старшы афіцэр кватэрна-эксплуатацыйнай службы і будаўнічых матэрыялаў тылу пагранічных войск аператыўнай групы КДБ пры Савеце Міністраў СССР, г. Мінск (15.04.1960–27.06.1963). Дэмабілізаваны (18.06.1963).
Старшы інжынер-будаўнік (з 01.11.1963), інжынер па эксплуатацыі будынкаў (16.04.1965–16.02.1970), старшы тэхнік па ацяпленні і сантэхабсталяванні (01/02.03.1970–01.09.1986), інжынер гаспадарчага аддзела (на часовай працы) (з 25.09.1986), інжынер-тэхнолаг/інжынер-афарміцель аддзела абсталявання (01.01.1987–20.01.1987) Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: ордэны Чырвонай зоркі (25.06.1954), медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (09.05.1945), «За баявыя заслугі» (06.08.1949), «За бездакорную службу» І ст. (1963).
Месца пахавання: Паўночныя могілкі – 1, г. Мінск.