Дата рождения:
15.02.1911 Полацк, горад, Віцебская вобласць
Дата смерти:
198?
Краткая справка:
работнік бібліятэкі
Варианты имени:
Шцільман Рэвека Ісакаўна
Имена на других языках:
Штильман Ревекка Исааковна (русский);
1484 символа
Справка
Нарадзілася ў г. Полацк, Віцебская губ., цяпер г. Полацк, Віцебская вобл. З сям’і служачых.
Скончыла сямігадовую школу (1925), агульнаадукацыйныя курсы (1926), 3-х месячныя бібліятэчныя курсы, Маскоўскі бібліятэчны тэхнікум (завочнае аддзяленне, 1941), бібліятэказнаўчы факультэт Ленінградскага дзяржаўнага бібліятэчнага інстытута імя Н. К. Крупскай (завочна, 1952). Служачая. Бібліятэкар Клуба КСМ, г. Полацк (11.1927–10.1929). Бібліятэкар Народнага дома, м. Ушачы, Полацкая вобл. (10.1929–09.1931). Бібліятэкар Партыйнага кабінета РК КП(б)Б, г. Лоеў, Гомельская вобл. (02.1932–07.1933). Член КП(б)Б з 11.1940 г. Бібліятэкар агульнай чытальні (Чытальня “А”) (10.1933–04.11.1934), аддзела хатняга і міжбібліятэчнага абанемента (15.03.1936–04.1940), загадчык аддзела хатняга і міжбібліятэчнага абанемента (04.1940–22.06.1941) Дзяржбібліятэкі БССР. Інфарматар чыгуначнай ст. Масква-Певелецкая, г. Масква (жнівень – кастрычнік 1941). З 10.1941 г. у эвакуацыі. Бібліятэкар Партыйнага кабінета РК КП(б)Б, г. Турынск, Свярдлоўская вобл. (люты – жнівень 1942). Інструктар арганізацыйна-інструктарскага аддзела РК ВКП(б), г. Турынск, Свярдлоўская вобл. (08.1942–11.1945). Вярнулася ў г. Мінск. Загадчык аддзела хатняга і міжбібліятэчнага абанемента (12.08.1946–01.09.1961), загадчык сектара абанемента і МБА (01.09.1961–16.02.1965), загадчык аддзела абанемента і МБА (16.02.1965–10.07.1966) Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: медаль “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”.