Нарадзілася ў вёсцы ці фабрычным пасёлку Сокал Валагодскай губерні (цяпер г. Сокал, Валагодская вобласць) у сям’і рабочых.
Адукацыя сярэдняя. Вучоба ў сямігадовай школе, г. Добруш, Гомельская губ. (1922–1929). У 1929 г. скончыла курсы для загадчыкаў бібліятэк (з-за адсутнасці практыкі дыплом не атрымала). Вучоба на рабфаку, г. Бабруйск (1931–1935). Праца справаводам у Ваенным шпіталі, г. Бабруйск (1935–1937). Вядучая салістка ансамбля песні і танца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1937–1941).
24.06.1941 г. эвакуіравана ў Чкалаўскую вобл. Загадчык клуба, вагаўшчыца, ст. Новасяргееўская, Чкалаўская вобл. (06.1941 – вясна 1944). Да 16.04.1944 г. – начальнік Раённага аддзела кінафікацыі, г. Злынка, Бранская вобл. Артыстка ў радыёкамітэце, г. Мінск (1944–1947). Загадчык гаспадаркай рэстарана “Лета” / загадчык бібліятэкі 2-й клінічнай бальніцы, г. Мінск (1947–1948). Памочнік бібліятэкара Дзяржбібліятэкі БССР (01.02–13.03.1948).
Узнагароды: медаль “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (1945).