З сям’і служачага. Нарадзіўся ў пас. Жукаўка Бранскай губерні (цяпер г. Жукаўка, Бранская вобласць).
1930–1941 гг. – вучоба ў сярэдняй школе № 10 г. Арджанікідзэград, Бранская вобласць. 20.08.1941 г. – на абарончых працах у саставе добраахвотніцкай брыгады 2-га батальёна 10-га будаўнічага раёна, г. Арджанікідзэград. У кастрычніку 1941 г. схоплены паліцыяй пры спробе перайсці лінію фронту ў Тульскай вобл. Праз некалькі дзён змог уцячы з-пад арышту. З восені 1941 да 03.02.1942 г. – на нелегальным становішчы ў г. Арджанікідзэград. Двойчы быў арыштаваны немцамі за ўхіленне ад прац і адсутнасць рэгістрацыі. Пасля 03.02.1942 г. далучыўся да партызанскага атрада. Пазней атрад вырас у Рагнедзінскую партызанскую брыгаду. Знаходзіўся ў саставе гэтай брыгады да верасня 1943 г., Бранскія лясы. Пасля злучэння брыгады з войскамі РСЧА прадоўжыў службу ў радах арміі 1-га Беларускага фронту. Атрымаў раненне і знаходзіўся ў шпіталі. Са жніўня да 02.09.1945 г. прымаў удзел у вайне супраць Японіі, Манчжурыя. 09.1945–04.1947 гг. – у саставе акупацыйных войск, Карэйскі паўвостраў. Інжынер-лейтэнант бронетанкавых войск. Дэмабілізаваны (04.1947).
09.1947–07.1952 гг. – вучоба ў інстытуце транспартнага машынабудавання, г. Бранск. Прысвоена кваліфікацыя “інжынер-механік-тэхнолаг”. 09.1952 – 05.1954 гг. – праца канструктарам на кацельным заводзе, г. Таганрог. Сакавік – чэрвень 1954 г. – праца ў машынабудаўнічым тэхнікуме кіраўніком дыпломнага праектавання, г. Таганрог. З мая да снежня 1954 г. – начальнік кацельнага завода, г. Белгарад. 02.1955 – 08.1956 гг. – загадчык станочнай практыкай і дыпломнага праектавання ў інстытуце транспартнага машынабудавання, адначасова старшы лабарант кафедры “Супраціў матэрыялаў”, г. Бранск. 09.1956–11.1957 гг. – старшы тэхнолаг аддзела галоўнага тэхнолага, адначасова начальнік інструментальнага цэха станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, г. Мінск. 10.1956–06.1957 гг. – праца па сумяшчальніцтве старшым інжынерам-тэхнолагам у Спецыяльным канструктарскім бюро № 7, г. Харкаў. 12.1957–09.1959 гг. – праца канструктарам на заводзе аўтаматычных ліній, г. Мінск. З верасня 1959 г. – канструктар групы тэхнічнай інфармацыі у Спецыяльным канструктарскім бюро № 8, г. Мінск.
17.09.1959–15.02.1960 гг. – галоўны бібліёграф (на 0,5 стаўкі) у Дзяржбібліятэцы БССР.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны І ст. (06.04.1985), медалі “Партызану Айчыннай вайны” ІІ ст. (194?), “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (05.1945), “За перамогу над Японіяй” (09.1945).