Нарадзіўся ў м. Урэчча, Бабруйскі пав., Мінская губ., цяпер г. п. Урэчча, Слуцкі р-н, Мінская вобл. З сям’і мяшчан.
Скончыў Слуцкае гарадское вучылішча (1917), Гомельскія аднагадзічныя педагагічныя яўрэйскія курсы (1920), літаратурна-лінгвістычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. І. Леніна (1940, завочна). Служыў у РІА, радавы (1917). Праца на прыватным медаварным заводзе Дзіментмана (1918–1919). Праца ў СШ, г. Навазыбкаў, Гомельскай губ. (1920–1921). Загадчык і выкладчык 6-й школы Наркамасветы БССР, г. Слуцк. Настаўнік і загадчык пачатковай школы (1921–1925), дырэктар, выкладчык 6-й сямігадовай школы імя Шалома Алейхема (1921–1930), дырэктар сямігадовай школы і выкладчык рускай мовы і літаратуры (1926–1932), да 1937 г. сярод прадметаў, якія выкладаў, былі яўрэйская мова і літаратура, выкладчык 4-й НСШ (1930–1932), выкладчык 3-й СШ (1932–1936), дырэктар, выкладчык Вячэрняй НСШ (1936–1940), выкладчык Педагагічнага вучылішча (01.09.1940–22.06.1941), г. Слуцк, Мінская вобл. Выкладчык рускай мовы і літаратуры ў СШ, г. Стэрлітамак, Башкірская АССР (01.08.1941–28.03.1942). У радах РСЧА (03.1942–07.1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэмабілізаваны. Бібліятэкар (з 20.09.1945), бібліёграф (з 15.11.1945), кіраўнік выдавецкай працы Беларускай кніжнай палаты (20.09.1945–01.01.1959) пры Дзяржбібліятэцы БССР.
Працы: аналітычны роспіс артыкулаў для бібліяграфічнага выдання “Летапіс друку БССР”.
Узнагароды: медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945).