З сям’і сялян. Нарадзілася ў в. Буняціна, Дзмітраўскі пав., Маскоўская губ, цяпер в. Буняціна, Дзмітраўскі р-н, Маскоўская вобл.
Вучоба ў Рагачоўскай СШ (09.1926–05.1930). Загадчык бібліятэкі, с. Сінькова, Маскоўская вобл. (01.1932–08.1934). Загадчык бібліятэкі, с. Дзедзенева, ст. Турыст, Маскоўская вобл. (08.1934–06.1938). Бібліятэкар Бібліятэкі імя А. С. Грыбаедава, г. Масква (07.1938–07.1939). Скончыла аднагадзічныя бібліятэчныя курсы ў Маскве (1938). Загадчык тэхнічнай бібліятэкі завода “Чырвоны факел”, г. Масква (08.1939–09.1941). Загадчык бібліятэкі шпіталя, г. Бузулук (09.1941–09.1944). Інспектар Ленінскага раённага фінансавага аддзела г. Масквы па дзяржаўнай дапамозе шматдзетным і адзінокім мацярам (09.1944–07.1946). Член ВКП(б) з 03.1946 г.
Памочнік бібліятэкара (з 05.01.1953), бібліятэкар (з 25.01.1962) Дзяржбібліятэкі БССР. З 01.01.1975 г. – на пенсіі. 26.10.1977 г. залічана на часовую працу кантралёрам у Дзяржбібліятэку БССР, малодшы бібліятэкар аддзела абслугоўвання (з 26.10.1977), бібліятэкар (01.10.1979–07.08.1987).