Варианты имени:
Рубінчык Рыва Рыгораўна; Саўчук Рыта Рыгораўна
Имена на других языках:
Савчук Рита Григорьевна (русский);
966 символов
Справка
З сям’і мяшчан, гандляроў.
Скончыла СШ (1924), адзін курс двухгадовых агульнаадукацыйных курсаў пры БДУ (1926), два курсы гістарычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ (1928?). Працоўны стаж з 1920 г. Служачая. Бібліятэкар кнігасховішча (1931–01.04.1934; 1936–05.02.1939), аддзела апрацоўкі і каталогаў (05.02.1939–22.06.1941) Дзяржбібліятэкі БССР. Бібліятэкар Бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, г. Мінск (1934–1936).
У гады вайны заставалася на акупіраванай тэрыторыі, жыла ў яўрэйскім гета, працавала грузчыкам на 4-х цагельных заводах, г. Мінск (1941–04.1943). У красавіку 1943 г. выгнана немцамі ў г. Дзіфферданж/Дзіффердзінген, Вялікае герцагства Люксембургскае. Працавала апальшчыкам у сталовай для усходніх рабочых, грузчыкам брыкету на чыгунцы (1943–1945). У красавіку 1945 г. рэпатрыявана ў БССР, у ліпені гэтага ж года вярнулася ў г. Мінск. Бібліятэкар аддзела камплектавання Дзяржбібліятэкі БССР (30.07./01.08.1945–01.07.1962). На пенсіі з 01.07.1962 г.