Нарадзіўся ў с. Усая, Лепельскі пав., Віцебская губ., цяпер в. Усая, Ушацкі р-н, Віцебская вобл. З сям’і сялян.
Займаўся земляробствам. Працаваў на ўкладцы трамвайных пуцей, Упраўленне трамвая, г. Віцебск (1929–30.04.1930). Чорнарабочы Віцебскай шчаціннай фабрыкі (30.04.1930–1931). Скончыў Магілёўскі палітасветтэхнікум (1934). Раз’язны інспектар Віцебскай раённай бібліятэкі (01.06.1934–06.1937). Бібліятэкар (з 06.1937), першы дырэктар, кіраўнік камсамольскай арганізацыі (з 12.1937) Віцебскага філіяла (з 1938 г. – Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна) Дзяржбібліятэкі БССР. Член ВКП(б) з 19.09.1940 г. Прызваны ў рады РСЧА Дамбараўскім РВК, Чкалаўская вобл. (06.1941–19.10.1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 06.1941 г. Малодшы палітрук, малодшы лейтэнант 2-й стралковай роты 892-га (з 1942 – 12-га) стралковага палка 53-й стралковай дывізіі, 43-я армія. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім франтах. Быў двойчы ранены і кантужаны (15.09.1941; 13.04.1942). Праходзіў лячэнне ў эвакуяцыйным шпіталі № 3343, г. Краснаярск; эвакуяцыйным шпіталі № 3366; Маскоўскім камуністычным ваенным шпіталі № 393. Прызнаны нягодным да ваеннай службы. Дзяжурны, памочнік каменданта Краявога ўпраўлення НКУС, г. Краснаярск (12.1942–09.1944).
Вярнуўся ў г. Віцебск. Дырэктар падсобнай гаспадаркі абласнога ўпраўлення міліцыі (з 09.1944), старшы інспектар (з 02.1946), начальнік паспартнага стала 3-га аддзялення міліцыі, Чыгуначны р-н, г. Віцебск. На пенсіі з 1959 г. Загадчык склада арцелі “Картанаж” (з 1959), загадчык сталовай (1964), камендант дамоў Віцебскага піўзавода (1964–1965), супрацоўнік фабрыкі культтавараў (1965–1975, з 1971 г. – галаўное прадпрыемства аб’яднання “Хімпласт”).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (06.11.1947), Айчыннай вайны І ст. (06.04.1985), медалі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945).