Краткая справка:
бібліёграф, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Имена на других языках:
Сокольчик Адам Антонович (русский);
1793 символа
Справка
Сакольчык Адам Антонавіч нарадзіўся ў в. Вуглы, Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер Мінскі раён, Мінская вобласць). З сям’і сялян.
Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1915), Маскоўскую школу прапаршчыкаў (1916), педагагічны факультэт сацыяльна-гістарычнага аддзялення БДУ (1925). Працоўны стаж з 1916 г. Выкладчык Мінскага сельскагаспадарчага тэхнікума (?–01.1940). Удзельнік Першай сусветнай вайны, грамадзянскай вайны, савецка-польскай вайны.
Старшы навуковы работнік аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі, член рэдкалегіі «Бібліяграфічнага бюлетэня» Дзяржбібліятэкі БССР (11.01–09.09.1940).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945). Дэмабілізаваны.
Загадчык Беларускай кніжнай палаты (1946–18.01/10.06.1948), загадчык кабінета беларускай літаратуры і бібліяграфіі (18.01/10.06.1948–1961), галоўны бібліёграф аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі (1961–30.12.1964) Дзяржбібліятэкі БССР. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак у студзені 1965 г. па ўласнай ініцыятыве прадоўжыў працу над бібліяграфічнымі паказальнікамі, якія рыхтавала Дзяржбібліятэка БССР.
Працы: аўтар, суаўтар падручнікаў па геаграфіі для агульнаадукацыйных школ; складальнік бібліяграфічных паказальнікаў «Периодическая печать Белоруссии, 1817–1916 гг.» (Минск, 1960), «Русская дореволюционная книга о Белоруссии (1802–1916 гг.)» (Минск, 1964), «Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768–1917 гг.)» (Минск, 1976), адзін са складальнікаў выдання «Бібліяграфія па гісторыі Беларусі : феадалізм і капіталізм» (Мінск, 1969) і інш.
Узнагароды: ордэн св. Станіслава з мячамі і бантом (20.02.1917), медалі «За баявыя заслугі» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (09.05.1945).
Месца пахавання: могілкі пас. Самахвалавічы, Мінскі р-н, Мінская вобл.