Дата рождения:
14.11.1907 Хварасцяны, в., Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерти:
31.07.1981 Мінск, г.
Краткая справка:
работнік бібліятэкі, літаратуразнавец, крытык, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ст., медалём
Варианты имени:
Ларчанка Міхась
Имена на других языках:
Ларченко Михаил Григорьевич (русский); Ларченко Михась (русский);
2437 символов
Справка
З сям’і сялян-беднякоў. Нарадзіўся ў в. Хварасцяны, Быхаўскі пав., Магілёўская губ., цяпер в. Хварасцяны, Слаўгарадскі р-н, Магілёўская вобл.
Скончыў пачатковую школу, школу сялянскай моладзі (1927), 2 курсы Магілёўскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1929), Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (педагагічны факультэт, 1932), аспірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1935). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па філалогіі (1936). У 1935–1941 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, чытаў лекцыі ў БДУ. Пазаштатны бібліёграф – кансультант бібліяграфічнага сектара, рэцэнзент, аўтар артыкулаў у “Крытыка-бібліяграфічным бюлетэні” (02.07.–16.08.1934; з 02.09.1934 г.) Дзяржбібліятэкі БССР. Член Саюза пісьменнікаў БССР (1939). Член КП(б)Б з 1941.
У радах РСЧА з 25.06.1941. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Афіцэр 142-й асобнай транспартнай роты 45-га транспартнага батальёна 6-га стралковага палка, 61 армія, тэхнік-інтэндант 1-га ранга, старшы лейтэнант. Ваяваў на Бранскім фронце. Быў цяжка паранены (30.07.1942). Дэмабілізаваны ў 1943. Праца ў БДУ: загадчык кафедры беларускай літаратуры (1943–1952; 1955–1971), загадчык бібліятэкі (з 01.03.1944), дэкан філалагічнага факультэта (1944–1952) БДУ. Навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1944–1952). Доктар філалагічных навук (1956), прафесар (1957). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Даследаваў станаўленне рэалізму ў беларускай літаратуры ХІХ – ХХ стст., узаемасувязі беларускай літаратуры з літаратурамі славян, старажытную беларускую літаратуру і фальклор.
Працы: “На шляхах да рэалізму” (1958); “Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX ст.” (1958); “Жывая спадчына” (1977); “Славянская супольнасць” (1963); “Яднанне братніх літаратур” (1974); “Творчасць М. Багдановіча” (1949); “А. М. Горкі і беларуская літаратура” (1951); “Гогалеўскія традыцыі ў беларускай літаратуры” (1952); складальнік хрэстаматыі для сярэдняй школы “Беларуская літаратура” (1945); суаўтар дапаможнікаў для ВНУ “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры” (1956); “Беларуская вуснапаэтычная творчасць” (1966); “Старажытная беларуская літаратура” (1968); “Беларуская народна-паэтычная творчасць” (1979).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ст. (17.02.1972), медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (09.05.1945).