Краткая справка:
актрыса, бібліёграф, літаратуразнавец, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі
Варианты имени:
Александровіч Алеся
Имена на других языках:
Александрович Александра Ивановна (русский);
1937 символов
Справка
Нарадзілася ў Мінску ў сям’і рабочага.
У 1918–1919 гг. была ў трупе Беларускага савецкага тэатра. Актрыса БДТ-1 (1920/1921–1923/1924), першая выканаўца (1921) ролі Алесі ў спектаклі «На Купалле» М. Чарота. Скончыла педагагічны факультэт БДУ (1928). Прымала актыўны ўдзел у дзейнасці «Беларускай хаткi», клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі. Спявала ў Беларускім народным хоры пад кіраўніцтвам У. В. Тэраўскага.
Працавала выкладчыкам мовы і літаратуры ў Беларускім педагагічным тэхнікуме, г. Мінск (1928–1934), у Дашкольным педтэхнікуме (1930–1934). Адначасова займала пасаду рэдактара дзіцячай літаратуры ў Белдзяржвыдавецтве (1932–1934). Бібліёграф аддзела рэкамендацыйнай бібліяграфіі (бібліяграфічнага аддзела) Дзяржбібліятэкі БССР (11.1934–1936). Загадчык літаратурнага сектара ў Мінскім Палацы піянераў і школьнікаў імя М. Ф. Гікалы (1937–1941).
У гады вайны знаходзілася ў эвакуацыі. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры ў СШ, г. Елань, Сталінградская вобл. (да 1942). Начальнік дашкольнага ўпраўлення НКА БССР, г. Масква (1942–1944). Старшы навуковы супрацоўнік АН БССР, г. Масква (16.05.1944–21.02.1945). Супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы, г. Мінск (1944/21.02.1945–1947).
Працы: складальнік падручнікаў «Родная краіна» (пазней «Роднае слова») для 4-га класа (Мінск, 1945–1957), «Чытанка для першага класа» (Мінск, 1935–1936), «Хрэстаматыя па літаратуры для IV класа» (Мінск, 1930–1941), «Хрэстаматыя па літаратуры. Для III класа пачатковай школы» (Мінск, 1939, сумесна з В. У. Селіванавай), «Родная літаратура» для 7-га класа (Мінск, 1945–1947) і інш.; аўтар артыкулаў пра творчасць Я. Купалы, З. Бядулі, Цёткі, К. Чорнага, Ф. Багушэвіча, М. Танка, А. Куляшова і інш; перакладчык кніг, у тым ліку «Куплены хлопчык» У. Караленкі (1947).
Узнагароды: медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (194?), знак НКА БССР «Выдатнік народнай асветы».