Георгій Захаравіч Аўсяннікаў нарадзіўся ў с. Навагрыўка/Нова-Грыўкі Саратаўскай губерні (цяпер не існуе). З сям’і сялян.
Вучыўся ў педагагічным вулішчы імя Асланбекава (01.09.1936–1939), Чачэна-Інгушская АССР. Працаваў настаўнікам (09.1939–16.12.1939).
Прызваны ў рады РСЧА (16.12.1939). Курсант Урупінскага ваенна-тэхнічнага вучылішча, Паўночна-Каўказская ВА (12.1939–06.1941). Удзельник Вялікай Айчыннай вайны з червеня 1941 г. Камандзір стралковага ўзвода 30-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі, лейтэнант (10.06.1941), Заходні фронт (22.06–07.07.1941). Атрымаў лёгкае асколачнае раненне ў жывот і нагу пры выкананні баявога задання каля г. Лагойска, Мінская вобл. (26.06.1941). Быў у акружэнні (28.06–07.07.1941), змог вырвацца. З-за слабага здароўя пасля ранення застаўся на акупіраванай тэрыторыі і знаходзіўся на лячэнні ў в. Гладкова, Чавускі р-н, Магілёўская вобл. і в. Новы Барсук, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл. Далучыўся да партызан (14.10.1942). Камандзір партызанскага атрада імя С. М. Кірава Гомельскага партызанскага злучэння, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл. (14.10.1942–25.11.1943). Пасля злучэння з часцямі Чырвонай арміі служыў у 29-м асобным рэзерве афіцэрскага састава (11.1943–01.1944), рэзерве 48-й арміі (студзень – люты 1944), 1-шы Беларускі фронт. Камандзір узвода 190-й асобнай штрафной роты 190-га стралковага палка (25.02–03.03.1944). Атрымаў агульную кантузію пры наступленні на г. Жлобін, Гомельская вобл. (03.03.1944). Знаходзіўся ў эвакуацыйным шпіталі, г. Сызрань, Куйбышаўская вобл. (сакавік – 02.06./07.1944). Прызнаны абмежавана годным І ст. Служыў у 7-м асобным рэзерве афіцэрскага састава, г. Саратаў, Прыволжская ВА (ліпень – жнівень 1944). Памочнік камандзіра маршавай роты 39-га вучэбнага стралковага палка 45-й вучэбнай стралковай дывізіі, Беларуска-Літоўская ВА (08.1944–05.1945). Старшы прыёмшчык Мінскай ваенна-размеркавальнай базы НКС (25.05–28.11.1945). Дэмабілізаваны (13.11.1945).
Вучыўся ў БДУ (1945–1947). Працаваў настаўнікам СШ № 18, г. Мінск (11.1947–1951). Старшы таваразнавец «Галоўпрамтэхзабесп» Галоўнага ўпраўлення прамыслова-тэхнічнага забеспячэння, г. Мінск (10.1951–09.1955). Настаўнік рускай мовы малодшых класаў (09.1955–09.1964), рускай мовы і літаратуры СШ № 54, г. Мінск (09.1964 –1975?).
Пажарны гаспадарчага аддзела Дзяржбібліятэкі БССР (17.10–18.12.1975).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны І ст. (1945; 1985), медалі «Партызану Айчыннай вайны» І ст. (1944), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (1945).