Краткая справка:
работнік бібліятэкі, педагог, аўтар шматлікіх прац па бібліятэчнай справе
Имена на других языках:
Мосенжник Марьяна Ильинична (русский);
3404 символа
Справка
Мар’яна Ільінічна Масенжнік нарадзілася ў г. Кіеве ў сям’і рабочых.
Скончыла Кіеўскае пачатковае вучылішча, Кіеўскае 2-х класнае вучылішча, Кіеўскую жаночую гімназію В. Ф. Плятнёвай (с залатым медалём, 1917), Кіеўскі ўніверсітэт (гісторыка-філалагічны факультэт, 1921), 2 курсы Кіеўскага медыцынскага інстытута (1923), Гомельскі вячэрні камуністычны ўніверсітэт (1932). Ведала французскую, нямецкую, лацінскую мовы. З 1913 г. давала прыватныя ўрокі. Статыстык-інструктар Статыстычнага бюро, г. Кіеў (1917–1918). Выкладчык рускай літаратуры на падрыхтоўчых курсах пры Кіеўскім універсітэце (1919–1920). Бібліятэчны стаж з 1921. Малодшы навуковы работнік па вывучэнню дзіцячага чытання Кіеўскай узорнай дзіцячай бібліятэкі, па сумяшальніцтве загадчык бібліятэкі кафедры анатоміі Кіеўскага медыцынскага інстытута (1921–1923). Загадчык раённай бібліятэкі, м. Хойнікі, Гомельская вобл. (1925–1926). Акруговы інструктар бібліятэчнай работы, г. Рэчыца, Гомельская вобл. (1926–1927). Загадчык бібліятэкі Гомельскага Дома партыйнай асветы; загадчык Гомельскім акруговым кабінетам палітасветработы; выкладчык бібліятэчных дысцыплін Гомельскага педагічнага тэхнікума (1927–1933). Вучоны сакратар, загадчык метадычнага кабінета, член рэдкалегіі “Бібліяграфічнага бюлетэня” (21.09.1933–22.06.1941) Дзяржбібліятэкі БССР. Па сумяшчальніцтве пазаштатны выкладчык бібліятэчных дысцыплін у Мінскім палітасвет інстытуце, Магілёўскім палітасвет інстытуце, на Вышэйшых бібліятэчных курсах пры Дзяржбібліятэцы БССР (1933–1941). У гады вайны ў эвакуацыі. Лабарант Саранскага пяньковага камбіната (1941–1942); загадчык бібліятэчнага аддзялення, выкладчык спецыяльных дысцыплін Саранскага педагагічнага тэхнікума, Мардоўская АССР (1941–1942). Дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Прыволжскага Краявога педагагічнага інстытута, г. Куйбышаў (1942–1945).
У 1945 г. вярнулася ў г. Мінск. Навуковы работнік, загадчык (05.06.1945–13.05.1948), галоўны бібліятэкар даведачна-бібліяграфічнага аддзела (13.05.1948–01.10.1950), загадчык (01.10.1950–01.07.1955), метадыст (01.07.1955–31.09.1961) метадычнага кабінета/кабінета бібліятэказнаўства Дзяржбібліятэкі БССР. Член ВКП(б) са снежня 1946 г. Па сумяшчальніцтве выкладчык на бібліятэчным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1946–1950). На пенсіі з 01.09.1961 г. Свае фінансавыя зберажэнні завяшчала партыйнай арганізацыі Дзяржбібліятэкі БССР.
Працы: аўтар-складальнік прац «Картотека социалистического обмена библиотечным опытом» (Минск, 1934); “Работа з кнігай вясковага бібліятэкара-перасоўшчыка” (Мінск, 1935); “Арганізацыя і работа чытацельскага актыва вясковай бібліятэкі” (Мінск, 1936); “За 7–8 Сталінскіх мільярдаў пудоў зярна. Як вясковаму бібліятэкару-перасоўшчыку, хатніку працаваць з кнігай і газетай у час летніх сельска-гаспадарчых работ” (Мінск, 1936); “Арганізацыя і работа чытацельскага актыва вясковай бібліятэкі” (Мінск, 1936); «Передвижная библиотека-автомобиль» (Красный библиотекарь. 1936. № 12. С. 33–40); «Пропаганда постановления СНК СССР и ЦК ВКП(б) "Об осушении болот в Белорусской ССР и использовании осушенных земель колхозами для расширения посевных площадей и сенокосов"» (Минск, 1941); «Работа городских и профсоюзных библиотек БССР с технической литературой» (Минск, 1958); «Обзор работы городских и профсоюзных библиотек БССР за 1958 год» (Минск, 1959); «Обзор работы городских библиотек БССР» (Минск, 1960, 1961).