Нарадзіўся ў Маскве. З сям’і сялян.
Скончыў НСШ (1928), Школу ФЗН пры металургічным заводзе, г. Алапаеўск, Свярдлоўская вобл., рабфак пры Горна-металургічным тэхнікуме (1933), г. Алапаеўск, Свярдлоўская вобл., Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна, г. Масква (06.1941). З сям’і рабочага.
Слесар-разметчык на металургічным заводзе, г. Алапаеўск, Свярдлоўская вобл. (08.1931–10.1932). Загадчык вытворча-тэхнічнага аддзела (10.1932–07.1933), культурна-асветніцкага аддзела (07.1933–03.1934), намеснік сакратара (03–09.1934) РК ВЛКСМ, г. Алапаеўск. Намеснік сакратара ГК ВЛКСМ, г. Няўянск, Свярдлоўская вобл. (09.1934–10.1935). У радах РСЧА. Прызваны Няўянскім ГВК Свярдлоўскай вобл. (07.09.1935). Член ВКП(б) (з 05.1937). Праходзіў тэрміновую службу. Чырвоанармеец (09.1937), паліткіраўнік звяна, адказны сакратар партбюро 1-га асобнага Паветраплавальнага атрада аэрастатаў назірання Асобай Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй арміі (09.1937–08.1940). Інструктар па партыйнаму ўліку і інфармацыі палітычнага аддзела 5-й брыгады ПВО 2-й Асобай Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй арміі (06.1939–08.1940), 53-й бамбардзіровачнай авіядывізіі ПВС, Далёкаўсходні фронт (08.1940–06.1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Інструктар прапаганды 308-й знішчальнага авіяпалка 79-й знішчальнай авіядывізіі ПВС, Далёкаўсходні фронт (06–09.1941). Сакратар партыйнага бюро 530-га знішчальнага авіяпалка 79-й знішчальнай авіядывізіі ПВС (09.1941–05.1942). Камісар авіяэскадрыллі 308-га знішчальнага авіяпалка 79-й знішчальнай авіядывізіі ПВС 35-й арміі, Далёкаўсходні фронт (05–09.1942). Агітатар палітычнага аддзела 250-й знішчальнай авіядывізіі 9-й Паветранай арміі, Далёкаўсходні фронт (09.1942–07.1944). Начальнік клуба 114-га асобнага авіятэхнічнага батальёна 99-га р-на авіябазіравання 11-й Паветранай арміі, Далёкаўсходні фронт (07.1944–02.1945). Агітатар палітычнага аддзела 48-га запаснога авіяпалка 9-й Паветранай арміі, Далёкаўсходні фронт (02–12.1945), 251-й штурмавой авіядывізіі, Прыморская ВА (12.1945–07.1946). Начальнік дывізіённай партыйнай школы 190-й знішчальнай авіяцыйнай Полацкай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава ІІ ст. дывізіі, 9-я Паветраная армія (07.1946–02.1951). Намеснік начальніка палітаддзела 190-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 54-й паветранай дывізіі, Далёкаўсходняя ВА (02.1951–10.1955). У складзе савецкіх войск у КНР (1952–1953). Слухач Вышэйшых акадэмічных курсаў удасканальвання палітсаставу (10.1955–10.1956). Інспектар-арганізатар палітаддзела 26-й Паветранай арміі, Беларуская ВА (10.1956–22.04.1961). Звольнены ў запас у званні падпалкоўніка (22.04.1961).
Загадчык сектара агульных чытальных залаў (15.07.1961–16.05.1965), старшы бібліёграф спецфонду (16.05.1965–04.10.1975) Дзяржбібліятэкі БССР. Скончыў аднагадзічныя курсы пры бібліятэцы (1962). Начальнік штаба Грамадзянскай абароны Дзяржбібліятэкі БССР (196?–06.01.1969).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (15.11.1950), Чырвонага Сцяга (30.12.1956), медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (09.05.1945), «За перамогу над Японіяй» (30.09.1945), «За баявыя заслугі» (01.12.1945), знак «Выдатнік Грамадзянскай абароны СССР» ІІ ст. (06.05.1966).