Нарадзілася ў в. Пасталы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Малалетні ўзнік канцлагера. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Ларысе Уладзіміраўне было ўсяго 2,5 гады. У яе памяці з таго часу засталіся ўрыўкі і вобразы: дом, які гарыць, яна на фоне пажару з рудай коткай у руках, памятае як яе нясе на плячах ці то маці ці то цётка, бабулю, калі іх пешкі гналі ў Германію. Памятае выгляд канцлагера, палонных у паласатым адзенні, сартыроўку людзей, слёзы на вачах маці і бабулі, іх працу ў нямецкіх «фермераў», дзе дарослыя збіралі буракі і брукву. Яшчэ ў памяці прыгадваецца момант вызвалення савецкімі войскамі, вяртанне на Радзіму, школы ў вёсцы, свій паход у першы клас і вялікую радасць сустрэчы з бацькам, які вярнуўся з вайны.
Скончыла СШ г. Мікашэвічы (1955). Па заканчэнні школы працавала 2 гады ў Мікашэвічах. 01.11.1955 – 06.02.1956 гг. працавала бухгалтарам ў раённым аддзеле аховы здароўя Ленінскага р-на Брэсцкай вобласці. Упершыню стала звязана з бібліятэкай, калі працавала бібліятэкарам (07.02 –01.09.1956) у Брэсцкай абласной дзіцячай бібліятэцы.
Вучоба на бібліятэчным факультэце Педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1957–1961), г. Мінск. Па заканчэнні вучобы была накіравана на працу ў Камянец. 02.08.1961–16.04.1963 гг. была на пасадзе загадчыцы Камянецкай раённай бібліятэкі. Красавік 1963 г. – пераезд ў Маладзечна. 22.04.1963–08.12.1975 гг. – загадчыца рухомага фонду, а таксама старшым бібліятэкарам (з 01.02.1971 г.) у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н. Крупскай. У снежні 1975 г. пераехала ў Мінск.
10.12.1975 г. была прынята на працу ў Дзяржбіблятэку БССР імя У. І. Леніна, дзе працавала біблібятэкарам (да 02.02.1976), пасля старшым біблітэкарам (да 19.10.1977) у аддзеле камплектавання.
У 1977 г. перехала ў Рагачоў, дзе стала працаваць у бібліятэцы заводу “Дыяпраектар” старшым бібліятэкарам (11.1977–01.1979), а потым на пасадзе загадчыка тэхнічнай бібліятэкі (да 04.1984).
Вясной 1984 г. Ларыса Уладзіміраўна ізноў у Мінску, дзе аднавілася на працы ў Дзяржбібліятэцы БССР імя У. І. Леніна (з 1992 г. – Нацыянальная бібліятэка Беларусі /НББ) з якой была звязана на працягу наступных 14 гадоў і займала наступныя пасады: бібліятэкар (10.05.1984 – 01.04.1985), старшы рэдактар (01.04–01.11.1985) аддзела даведкава-бібліяграфічнай работы, загадчык (01.11.1985–14.05.1997), біблятэкар 1-й катэгорыі (15.05.1997–01.09.1997), бібліятэкар 2-й катэгорыі (01.09.1997–11.07.2000) аддзела дысер-тацый і аўтарэфератаў. У ліпені 2000 г. звольнілася ў бібліятэкі ў сувязі з выхадам на пенсію.