Для аўтараў / ўладальнікаў матэрыялаў беларусазнаўчага зместу
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае арыгінальныя аўтарскія матэрыялы для іх размяшчэння на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях».
Мы супрацоўнічаем на добраахвотнай, бязвыплатнай аснове, згодна з адкрытай ліцэнзійнай дамовай (прадстаўлена ў “Асабістым кабінеце” на закладцы “Аўтарам”).
Калі Вы жадаеце супрацоўнічаць і згодны размясціць свае матэрыялы ў анлайн-энцыклапедыі, неабходна прайсці рэгістрацыю на нашым сайце і стварыць “Асабісты кабінет”.
У “Асабістым кабінеце” на закладцы “Аўтарам” прапануем два варыянты прадастаўлення матэрыялаў:
- Стварыць запіс (для спецыялістаў);
- Адправіць файл (простая форма).
Калі Вы маеце вопыт стварэння ці вядзення электронных інфармацыйных рэсурсаў, працавалі з фактаграфічнымі данымі ці зацікаўлены ў стварэнні фактаграфічнага запісу для анлайн-энцыклапедыі, выбірайце “Стварыць запіс”. Укажыце тэму артыкула (каму ці чаму ён прысвечаны: асобе ці шляхецкаму роду; арганізацыі, калектыву, падзеі і інш.), запоўніце форму “Дадаць запіс”. Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны *.
“Адправіць файл” – простая форма, дзе неабходна ўказаць назву дасылаемага матэрыялу (поле з’яўляецца абавязковым *), даць яго апісанне ці неабходныя (на погляд аўтара) тлумачэнні, прымацаваць файл (артыкул, выяўленчы матэрыял, відэа і інш.) і ўказаць крыніцу інфармацыі (фотаздымак з сямейнага архіва, аўтабіяграфія, спасылка на сайт і інш.).
Жадаем поспехаў!