Анлайн-энцыклапедыя «Беларусь у асобах і падзеях» адкрыта для супрацоўніцтва з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі.
Фізічныя асобы
Аўтарам артыкулаў можа стаць любы чалавек, які мае арыгінальныя беларусазнаўчыя матэрыялы, значныя новыя факты пра мінулае і сучаснае нашай краіны.
Аўтар можа:
- стварыць новы артыкул;
- адрэдагаваць наяўны артыкул (дадаць новыя факты, спасылкі, выявы);
- паведаміць мадэратару рэсурса пра памылку ў наяўным артыкуле, пра парушэнне аўтарскіх праў.
Зарэгістраваўшыся на платформе, аўтар можа апублікаваць свае матэрыялы праз некалькі клікаў. Прайсці працэдуру рэгістрацыі на сайце і азнаёміцца з правіламі публікацыі матэрыялаў можна тут.
Усе матэрыялы праходзяць мадэрацыю рэдактарамі анлайн-энцыклапедыі.
Юрыдычныя асобы
Юрыдычным асобам на базе платформы анлайн-энцыклапедыі прадастаўляецца паслуга па стварэнні, надзейнаму захоўванню, публікацыі і прасоўванню аўтарскага кантэнту.
Правілы падключэння і работы на платформе могуць быць вызначаны ў пагадненні аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.