Дата нараджэння:
17.04.1901 Ушацкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці:
03.03.1970 Мінск, г.
Кароткая даведка:
ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. войнаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943), узнагароджаны ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава ІІ ст., Айчыннай вайны ІІ ст., медалямі
Псеўданімы:
Дубаў
Імёны на іншых мовах:
Дубровский Фёдор Фомич (руская);
3591 сімвал
Даведка
Фёдар Фаміч нарадзіўся 17 красавіка 1901 г. у в. Замошша Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У студзені 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію, нёс службу пры ваенным камісарыяце ў Лепелі. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне на Заходнім фронце.
У 1923 г. пасля заканчэння Вяземскай палкавой школы Фёдар быў звольнены ў запас, займаўся сельскай гаспадаркай. У 1929 г. стаў адным з арганізатараў і старшынёй калгаса. У 1932 г. Ф. Ф. Дуброўскі скончыў Вышэйшую цэнтральную калгасную школу. Працаваў у райземаддзеле, старшынёй сельсавета, дырэктарам Ушацкай МТС. У 1939 г. ён мабілізаваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у вызваленчым паходзе савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь і савецка-фінляндскай вайне.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Дуброўскі ўдзельнічаў у арганізацыі падполля ў Віцебскай вобласці. У жніўні 1941 г. пад яго кіраўніцтвам пачаў стварацца партызанскі атрад, у сакавіку 1942 г. ён ужо налічваў каля 250 чалавек. Са жніўня 1942 г. да чэрвеня 1944 г. Ф. Ф. Дуброўскі – камандзір Чашніцкай партызанскай брыгады («Дубава»). Такую назву брыгада атрымала, каб заблытаць фашысцкую разведку і немцы не дабраліся да сям’і камандзіра.
Чашніцкія баі 1943 г. увайшлі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. 19 студзеня атрады партызанскай брыгады “Дубава” блакіравалі гарнізон непрыяцеля і тры дні абстрэльвалі яго з гарматы. 22 студзеня, каб спыніць прыбыццё нямецкага падмацавання, партызаны ўзарвалі мост праз раку Ула і завязалі бой з акупантамі. Да восені 1943 г. брыгада «Дубава» разграміла 22 нямецкіх гарнізона, у тым ліку Ушацкі. Тут з турмы былі вызваленыя сотні савецкіх грамадзян, якія папоўнілі рады партызан.
У кастрычніку 1943 г. больш за 20 партызанскіх брыгад і палкоў пад агульным камандаваннем Ф.Ф. Дуброўскага ўдзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. У ходзе баёў з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка былі цалкам разгромленыя 9 гітлераўскіх гарнізонаў. Вялікую дапамогу аказалі мясцовыя жыхары, якія капалі супрацьтанкавыя равы, разбуралі дарогі, па якіх фашысты накіроўвалі падмацаванне акружаным гарнізонам. У выніку Лепельскай аперацыі была сарваная чарговая карная аперацыя захопнікаў, значна пашырана партызанская зона паміж рэкамі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна.
Актыўны ўдзел брыгада “Дубова” прыняла ў знакамітай партызанскай “рэйкавай вайне”, ёю было падарвана каля 2 тыс. рэек.
Постановлением Совета Народных Комиссаров СССР от 16 сентября 1943 г. Ф.Ф. Дубровскому присвоено воинское звание «генерал-майор». Он награжден орденом Ленина, двумя орденами Красного Знамени, орденами Суворова 2‑й степени, Отечественной войны 2-й степени, медалями.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 верасня 1943 г. Ф.Ф. Дуброўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, Пастановай Савета Народных Камісараў СССР – воінскае званне «генерал-маёр». Ён узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 2‑й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
После освобождения Беларуси работал секретарем Чашникского райкома компартии Витебской области (до 1953 г.), затем – директором совхозов имени Ленина и «Новые Зеленки» Витебской области.
Пасля вызвалення Беларусі працаваў сакратаром Чашніцкага райкама кампартыі Віцебскай вобласці (да 1953 г.), затым – дырэктарам саўгасаў імя Леніна і “Новыя Зелянкі” Віцебскай вобласці.
Фёдар Фаміч Дуброўскі памёр 3 сакавіка 1970 г. Пахаваны ў Мінску на Усходніх (“Маскоўскіх”) могілках. Ля в. Пышна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці партызанам брыгады Дуброўскага ўсталяваны помнік. Імем легендарнага камбрыга названы вуліцы ў Чашніках і Ушачах.