Дата нараджэння:
1890 Кухцінцы, в., Мёрскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці:
12.08.1936
Кароткая даведка:
дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст, педагог
Псеўданімы:
Чабор Пётра
Варыянты імя:
Мятла Пётр Васілевіч
Імёны на іншых мовах:
Метла Пётр Васильевич (руская);
1889 сімвалаў
Даведка
Мятла Пётр Васільевіч, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст, педагог, нарадзіўся ў в. Кухцінчы Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці). З 1906 па 1910 г. вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы. У 1912 г. скончыў педагагічныя курсы ў Коўне, працаваў настаўнікам. У 1914 – 1917 гг. служыў у арміі. У 1917 – 1921 гг. вярнуўся да настаўніцкай працы на Дзісеншчыне. У 1921–1922 гг. знаходзіўся ў Вільні, працаваў бухгалтарам, загадчыкам аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Прымаў удзел у стварэнні нацыянальна-вызваленчых арганізацый і беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 г. выбраны дэпутатам польскага сейма, уваходзіў у беларускі пасольскі клуб. Быў аднім са сваральнікаў і членам Цэнтральнага Камітэта Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). З 1922 па 1925 г. жыў у Маладзечне, адкрыў беларускі кніжны магазін, арганізаваў драмкружок, кіраваў Маладзечанскім аддзелам Таварыства беларускай школы.
Пасля разгрому БСРГ 16 студзеня 1927 г. арыштаваны і асуджаны на 12 гадоў зняволення. У выніку абмену палітычнымі вязнямі з 1930 г. жыў у БССР. Працаваў у Вышэйшым Савеце народнай гаспадаркі БССР намеснікам начальніка планавання, начальнікам сектара кадраў. З 1932 па 1933 г. быў старшынёй Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Прэзідыуме Беларускай акадэміі навук.
У 1933 г. П. В. Мятлу арыштавалі па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра» (БНЦ) у сувязі з абвіначваннем у арганізацыі і кіраўніцтве БНЦ. Яго прыгаварылі да смяротнага пакарання, але пазней расстрэл замянілі на 10 гадоў зняволення. Быў накіраваны на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. У 1936 г. памёр у лагеры. У 1956 г. рэабілітаваны.
Пётр Васільевіч – аўтар прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, у тым ліку «Аб таварыстве беларускай школы і яго барацьбе» (1932).