Дата нараджэння:
сакавік 1923 Крупкі, г., Мінская вобласць
Дата смерці:
18.02.2012 Мінск, г.
Кароткая даведка:
вучоны-філосаф, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945), ганаровы грамадзянін Крупскага раёна, узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ст., трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ст., медалямі
Імёны на іншых мовах:
Зайцев Николай Яковлевич (руская);
2795 сімвалаў
Даведка
Мікалай Якаўлевіч Зайцаў нарадзіўся ў вёсцы Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні (цяпер г. Крупкі Мінскай вобласці). У 1940 г. скончыў 9 класаў школы і атрымаў накіраванне ў Мінскі аэраклуб. У сакавіку – жніўні 1941 г. набываў лётныя навыкі ў 121-й вучэбнай авіяэскадрыллі грамадзянскага паветранага флоту ў Гомелі і Акцюбінску.
У верасні 1943 г. М.Я. Зайцаў скончыў Чкалаўскую вайсковую авіяцыйную школу лётчыкаў у Арэнбургу, быў лётчыкам 2-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай эскадрыллі ў г. Дзмітраў Маскоўскай вобласці, потым служыў у штурмавым авіяпалку, які знаходзіўся ў тыле на даўкамплектаванні.
У лютым 1944 – маі 1945 гг. – старшы лётчык і камандзір звяна 996-га штурмавога авіяцыйнага палка (1-ы і 4-ы Украінскія франты). Удзельнічаў у Праскураўска-Чарнавіцкай, Львоўска-Сандамірскай, Усходне-Карпацкай і Пражскай аперацыях. За час вайны здзейсніў 185 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2 (з іх 140 – на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка), у 12 паветраных баях збіў 2 самалёты праціўніка.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 г. Мікалаю Якаўлевічу Зайцаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны М.Я. Зайцаў працягваў службу ў ВПС СССР. Быў намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі ў штурмавым і знішчальным авіяпалках у Львоўскай і Прыкарпацкай вайсковых акругах. Пасля заканчэння ў 1950 г. Вышэйшых афіцэрскіх лётна-тактычных курсаў быў камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка Беларускай і Паўночнай вайсковых акруг.
З красавіка 1953 г. служыў у марской авіяцыі: быў камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка, намеснікам начальніка штаба знішчальнай авіядывізіі па камандным пункце і начальнікам штаба авіяпалка ВПС Паўночнага флоту. Асвоіў рэактыўныя знішчальнікі МіГ-15 і МіГ-17. У 1958 г. пасля заканчэння акадэмічных курсаў пры ваенна-марской акадэміі вярнуўся на ранейшае месца службы. З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік М.Я. Зайцаў – у запасе. Палкоўнік (1975), ваенны лётчык 1-га класа (1954). Узнагароджаны ордэнам Леніна (1945), трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944; 1944; 1945), двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені (1945; 1985), трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі (1944; 1954; 1956), беларускім ордэнам “За службу Радзіме” ІІІ-й ступені (1999), медалямі, замежнымі ўзнагародамі.
Пасля завяршэння вайсковай службы М.Я. Зайцаў жыў у Мінску. У 1966 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Некаторы час працаваў настаўнікам, у 1967–1993 гг. быў выкладчыкам кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую дысертацыю, стаў дацэнтам.
У 2006 г. М.Я. Зайцаў стаў ганаровым грамадзянінам Крупскага раёна.
Матэрыял падрыхтаваны на аснове адкрытых крыніц у 2025 г.