Выдрын Максім Львовіч
Выдрын Максім Львовіч

Дата нараджэння: 14.08.1870 Себеж, г., Віцебская губерня (цяпер Расія)

Дата смерці: 31.05.1951 Мінск, г.

Кароткая даведка: вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, заснавальнік і кіраўнік (1923–1950) першай у рэспубліцы кафедры акушэрства і гінекалогіі медыцынскага факультэта БДУ, аўтар першых фундаментальных падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі на беларускай мове, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя, удзельнік руска-японскай вайны 1904-1905 гг., узнагароджаны ордэнам Леніна (1945), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга

Імёны на іншых мовах: Выдрин Максим Львович (руская); Выдрин Моисей Львович (руская);

1 выява
Выявы
11 крыніц
Крыніцы інфармацыі