Дата нараджэння:
02.05.1927 Бярэзінскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці:
?
Кароткая даведка:
работнік прамысловасці (токар-аператар), заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1974), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1966; 1974), медалямі
Імёны на іншых мовах:
Авсиевич Сергей Ильич (руская);
1591 сімвал
Даведка
Сяргей Ільіч Аўсіевіч нарадзіўся ў вёсцы Ягадка Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі Беларускай ССР (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці).
У 1951 г. стаў працаваць на Мінскім падшыпнікавым заводзе. З 1956 г. быў наладчыкам мнагашпіндальных аўтаматаў і паўаўтаматаў. Дасканалае авалоданне прафесіяй дапамагло яму ў распрацоўцы рацыянальнага кальцавога маршрута, які скараціў колькасць пераходаў ад станка да станка і спрыяў значнаму павышэнню прадукцыйнасці працы.
З 1962 г. С.І. Аўсіевіч працаваў токарам-аператарам такарных аўтаматаў, пры гэтым абслугоўваў тры станкі замест двух па норме, што дазволіла павялічыць колькасць выпускаемай прадукцыі амаль у два разы. Асабістую дзявятую пяцігодку ён завяршыў у чэрвені 1974 г.
Сяргей Ільіч штодня думаў аб удасканаленні працэсу вытворчасці. Шэраг яго рацыяналізатарскіх прапаноў дазволіў прадпрыемству значна павялічыць выпуск прадукцыі і палепшыць яе якасць. У 1973 г. С.І. Аўсіевічу было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 студзеня 1974 г. за выдатныя поспехі ў выкананні і перавыкананні планаў 1973 г. і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў Сяргею Ільічу Аўсіевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Сяргей Ільіч працаваў на заводзе да выхаду на заслужаны адпачынак у 1987 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1966; 1974), медалямі, мае званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў Міжнароднага інтэрнэт-праекта «Герои страны».