Дата нараджэння:
02.04.1917 Старакожаўка, вёска, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці:
22.02.1985 Украіна
Кароткая даведка:
лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі
Імёны на іншых мовах:
Сеньков Тит Григорьевич (руская);
1812 сімвалы
Даведка
Ціт Рыгоравіч Сянькоў нарадзіўся ў вёсцы Старакожаўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1937 г. пасля заканчэння Барысаўскага зоатэхнікума стаў чырвонармейцам. У 1940 г. скончыў Краснадарскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў.
З чэрвеня 1941 г. Ц.Р. Сянькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі. Змагаўся на Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у абарончых баях, контрнаступленні і акружэнні германскай групоўкі войскаў у раёне Сталінграда, Курскай бітве і Белгарадска-Харкаўскай наступальнай аперацыі, вызваленні Белгарада, левабярэжнай Украіны, фарсіраванні Дняпра, Львоўска-Сандамірскай стратэгічнай наступальнай аперацыі і вызваленні горада Львоў.
Гвардыі капітан Ц.Р. Сянькоў здзейсніў больш за 140 паспяховых баявых вылетаў на бамбардзіраванне ўмацаванняў, чыгуначных вузлоў і станцый, жывой сілы і тэхнікі на пярэднім краі абароны і ў тыле праціўніка. У складзе 2-й паветранай арміі ўдзельнічаў у Сандамірска-Сілезскай, Берлінскай і Пражскай стратэгічных наступальных аперацыях.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычнiка 1944 г. за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры нанясенні бамбардзіровачных удараў па праціўніку, Ціту Рыгоравічу Сянькову было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Ціт Рыгоравіч Сянькоў працягваў службу ў Савецкай Арміі. Скончыў вышэйшую афіцэрскую авіяцыйную школу (1948), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1954), Ваенна-паветраную акадэмію (1958). Пасля адстаўкі жыў і працаваў у Адэсе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пераклад 2021 г. матэрыялаў інтэрнэт-праекта «Герои страны».