У 1928 г. Гомельскi акруговы выканкам пастанавiў адкрыць у Гомелi аддзяленне Беларускай Дзяржаўнай бiблiятэкi. У чэрвенi 1934 г. гарадскiя ўлады прынялi рашэнне аб перадачы бiблiятэцы кнiжнага фонду з асабiстай калекцыi князёў Паскевiчаў, у якой знаходзiлiся каштоўныя дарэвалюцыйныя выданнi кнiг па мастацтву, гiсторыi, а таксама мастацкая лiтаратура. У сувязi з увядзеннем у 1938 г. у Беларусi абласнога дзялення фiлiял быў пераўтвораны ў абласную бiблiятэку. З першых дзён рэарганiзацыi бiблiятэка становiцца каардынуючым цэнтрам метадычнай, навукова-даследчай i iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай работы бiблiятэк розных ведамстваў i арганiзацый вобласцi. Да 1941 г. яе кнiжны фонд складаў амаль 30 тысяч экз. У час вайны самая каштоўная частка бiблiятэчнага фонду была эвакуiравана ў Пензенскую вобласць. У сакавiку 1944 г. бiблiятэка аднавiла сваю работу. У 1947 г. яе кнiжны фонд складаў звыш 100 000 экз., у тым лiку энцыклапедый, даведнiкаў, бiблiяграфiчных паказальнiкаў. Быў сфармiраваны даведачна-бiблiяграфiчны фонд. Працаваў мiжбiблiятэчны абанемент. У 1961 г. у жыццi бiблiятэкi адбылася важная падзея. Яна пераехала ў новы будынак па вулiцы Чырвонаармейскай, 2 (зараз – плошча Пабеды, 2а), дзе ў цяперашнi час i знаходзiцца.
Пачатак 90-х гг. адкрыў новы этап у развiццi Гомельскай абласной бiблiятэкi. У 1991 г. яна была аб`яднана з абласной дзiцячай бiблiятэкай i стала абслугоўваць не толькi дарослую, але i дзiцячую чытацкую аўдыторыю. Адным з асноўных напрамкаў дзейнасцi ў гэтыя гады з’яўляецца навукова-даследчая работа. I перш за ўсё ў галiне краязнаўства. Распрацавана абласная комплексная праграма “Жывая памяць Гомельшчыны”, за якую ў 1998 г. бiблiятэка атрымала грант Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У снежнi 1997 г. у рамках мiжрэгiянальнай комплекснай праграмы “Славянскае брацтва” i абласной краязнаўчай праграмы “Жывая памяць Гомельшчыны” на базе Гомельскай абласной бiблiятэкi адбылася мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Краязнаўства – аснова духоўнага адраджэння грамадства”. У 2000 г. за праект “Захаванне, вывучэнне i распаўсюджванне на кампакт-дысках бiблiятэкi князя Паскевiча як часткi кнiжных багаццяў Гомельшчыны, Беларусi i свету” бiблiятэка атрымала грант Прэзiдэнтскага фонду. Вынiкам гэтага праекта з’явiлася стварэнне ў лiпенi 2001 г. аддзела рэдкай кнiгi, асновай фонду якога стала кнiжная калекцыя князёў Паскевiчаў. У красавiку 2002 г. на базе бiблiятэкi прайшла яшчэ адна мiждзяржаўная навукова-практычная канферэнцыя “Гiсторыя бiблiятэчнай справы i бiблiяфiльства”, мэтай якой было паказаць гiсторыю развiцця бiблiятэчнай справы Гомельшчыны ў кантэксце развiцця бiблiятэчнай справы i культуры Беларусi, СНД, свету.
Гомельская абласная бiблiятэка паступова пашырае прафесiйныя сувязi з бiблiятэкамi i iнфармацыйнымi цэнтрамi блiзкага i далёкага замежжа з мэтай знаёмства з вопытам работы, развiцця двухбаковых адносiн з замежнымi спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы. Партнёрскiя адносiны развiваюцца з амерыканскiм iнфармацыйным цэнтрам пры пасольстве ЗША ў Беларусi, падтрымка якога зрабiла магчымым адкрыццё ў бiблiятэцы Цэнтра амерыканскай лiтаратуры. Вынiкам работы з нямецкiм культурным цэнтрам iмя Гётэ з’яўляецца функцыяніраванне Цэнтра самастойнага вывучэння нямецкай мовы. Сумесна з праграмай IREX/IATP у 2001 г. адкрыты Интэрнет-цэнтр, у якiм чытачы бiблiятэкi маюць права бясплатна весцi пошук iнфармацыi, карыстацца электроннай поштай, ствараць уласныя WEB-сайты. Наладжана супрацоўнiцтва з бiблiятэкамi прыгранiчных рэгiёнаў Расii i Украiны. У рамках супрацоўнiцтва адбываецца абмен прафесiйнай перыёдыкай, абласнымi газетамi, метадычнымi i iнфармацыйнымi матэрыяламi. Сумесна праводзяцца мiжрэгiянальныя круглыя сталы. Работнiкi бiблiятэкi актыўна ўдзельнiчаюць у мiжнародных канферэнцыях, у навуковых i прафесiйных конкурсах, праходзяць стажыроўкi ў замежных краiнах.
Абласная бiблiятэка з’яўляецца метадычным цэнтрам для 746 публiчных бiблiятэк Гомельшчыны, якi акумулiруе i аналiзуе iнфармацыю аб стане бiблiятэчнай справы ў рэгiёне i аказвае дапамогу па ўсiх напрамках iх жыццядзейнасцi. Наладжана сiстэма павышэння квалiфiкацыi кадраў. Распрацавана праграма тэрмiнам на пяць год, якая прадстаўляе сукупнасць узаемазвязаных форм навучання, накiраваных на павышэнне прафесiйнага майстэрства, пашырэнне кругагляду, фармiраванне эканамiчнага складу мышлення бiблiятэкараў вобласцi. Пачынаючы з 1999 г. штогод праходзяць навуковыя прафесiйныя конкурсы, па вынiках якiх работнiкi бiблiятэкi атрымліваюць дыпломы i грашовыя прэмii.
З'явiлiся новыя напрамкi дзейнасцi. Перш за ўсё гэта аўтаматызацыя бiблiятэчных працэсаў. Сёння ў абласной бiблiятэцы працуе АБIС–2002 (аўтаматызаваная бiблiятэчная iнфармацыйная сiстэма), якая ўключае ў сябе 23 аўтаматызаваных рабочых месцы, аб’яднаных лакальнай сеткай. У другой палове 2003 г. рыхтуецца ў прамысловую эксплуатацыю АБIС-2003. Усяго ў бiблiятэцы – 40 камп’ютэраў. З 1994 г. дзейнiчае электронны каталог, якi ўключае ў сябе звыш 175 тысяч бiблiяграфiчных запiсаў кнiг i артыкулаў. Магчымасць самастойнага свабоднага доступу да ЭК маюць усе чытачы бiблiятэкi. Ствараюцца базы даных “Славутыя людзi Гомельшчыны”, “Помнiкi”, “Краiны свету” i iнш. Аўтаматызаваны ўсе асноўныя бiблiятэчныя працэсы.
Значнае месца ў жыццi бiблiятэкi займае работа па арганiзацыi культурнага жыцця горада i вобласцi. Нi адна знамянальная падзея не абыходзiцца без увагi бiблiятэкi. Так, за 2002 г. было праведзена 458 масавых мерапрыемстваў. Сярод iх: вечары-прэзентацыi, круглыя сталы, творчыя сустрэчы з беларускiмi пiсьменнiкамi, паэтамi, мастакамi – Н.Гiлевiчам, Р.Барадулiным, Г.Бураўкiным, В.Ткачовым, Ю.Фатневым i многiмi iншымi.
У апошнiя гады бiблiятэка ўдзяляе ўвагу развiццю платных паслуг, якiх зараз налiчваецца да 30 вiдаў. Асноўныя з iх: ксеракапiраванне, падрыхтоўка спiсаў лiтаратуры, заключэнне дагавораў з фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi на iнфармацыйнае абслугоўванне, выдача лiтаратуры на дом з фондаў чытальных залаў i iнш.
У пачатку ХХI ст. Гомельская абласная бiблiятэка становiцца буйнейшым iнфармацыйным цэнтрам рэгiёна з фондам каля 1 млн. экз., якая абслугоўвае больш за 58 тысяч чытачоў у год. Пашырылася плошча бiблiятэкi: у 2001 г. уведзена ў строй прыбудова да асноўнага будынка. У новым памяшканнi размясцiлicя спецыялiзаваныя чытальныя залы на 100 пасадачных месцаў, Цэнтр прававой iнфармацыi, Iнтэрнет-цэнтр, актавая зала на 140 месцаў, гасцiная, хол для кнiжных выстаў i мастацкiх экспазiцый. Сёння да паслуг чытачоў – 14 галiновых i спецыялiзаваных аддзелаў i МБА.
У 2002 г. за дасягненнi ў эстэтычным i маральным выхаваннi насельнiцтва i прапагандзе духоўных каштоўнасцей беларускага народа калектыў бiблiятэкi атрымаў спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкай у 2003 г.