Кароткая даведка:
наступальная аперацыя войск правага крыла 1-га Беларускага фронту ў Вялікую Айчынную вайну
Варыянты назвы:
Рагачоўска-Жлобінская аперацыя; Рагачоўска-Жлобінская аперацыя 1944 г.
Назвы на іншых мовах:
Рогачёвско-Жлобинская операция (руская); Рогачёвско-Жлобинская операция 1944 (руская); Рогачёвско-Жлобинская операция 1944 г. (руская);
2447 сімвалаў
Даведка
Раніцай 21 лютага 1944 г. наступленнем войск 3-й арміі (камандуючы генерал лейтэнант А.В. Гарбатаў) пачалася Рагачоўска Жлобінская стратэгічная аперацыя. За тры гадзіны баявых дзеянняў войскі першага эшалона вызвалілі некалькі населеных пунктаў. Дасягнуўшы заходняга берага Дняпра, 36 ы танкавы полк з вялікімі цяжкасцямі атакаваў праціўніка ў в. Мадора. У першы дзень аперацыі баявыя парадкі арміі масіравана бамбіла авіяцыя праціўніка. Некалькі танкаў было падбіта, і байцы штурмуючых атрадаў адыйшлі ў глыбіню пазіцый ударнай групы. З увядзеннем у бой дывізій і палкоў другога эшалона тэмпы наступлення войск 3 й арміі павысіліся. Праз два дні нямецкая абарона была прарвана, байцы фарсіравалі па лёдзе Днепр і 23 лютага падышлі да Рагачова. Каб ліквідаваць прарыў, нямецкае камандаванне падцягнула да горада дзве танкавыя дывізіі з пад Петрыкава і Віцебска, аднак атакі праціўніка былі адбіты.
24 лютага 1944 г. савецкія байцы штурмам авалодалі Рагачовам. Потым захапілі важныя стратэгічныя плацдармы на правым і левым берагах Дняпра і падышлі да Жлобіна. У гэтых баях асабліва вызначыліся 120 я гвардзейская і 169 я стралковыя дывізіі 41 га стралковага корпуса пад камандаваннем генерал лейтэнанта В.К. Урбановіча. Разам з актыўнымі дзеяннямі 3 й арміі ў раёне Рагачова, 22 лютага перайшлі ў наступленне войскі 50 й арміі (камандуючы генерал лейтэнант І.В. Болдзін). Часці 121 га корпуса вялі бой па пашырэнні плацдарма на заходнім беразе Дняпра за 15 кіламетраў на поўдзень ад Быхава, дзе авалодалі населеным пунктам Адаменка. Сур’ёзныя перашкоды стварала нямецкая авіяцыя, якая бамбіла баявыя парадкі арміі групамі ад 12 да 35 самалётаў. Пераадольваючы супраціўленне праціўніка, савецкія войскі прасунуліся на 4 км і вызвалілі населеныя пункты Новы Быхаў і Печышча. Наступленне 48 й арміі ў напрамку райцэнтра Парычы было сустрэта моцным агнявым супраціўленнем і контратакамі праціўніка, з-за чаго войскі марудна прасоўваліся толькі на асобных участках. Ацаніўшы баявую абстаноўку ў паласе дзеяння ўдарнай групы, Ваенны савет 1 га Беларускага фронту прыняў рашэнне перайсці да трывалай абароны. 26 лютага 1944 г. Рагачоўска Жлобінская аперацыя завяршылася. У яе выніку былі ліквідаваны пазіцыі ворага на левым беразе Дняпра і захоплены плацдарм на правым. Палепшанае ў гэтай сувязі аператыўнае становішча правага крыла фронту стварыла спрыяльныя ўмовы для наступнага ўдару па ворагу на бабруйскім напрамку.