Тэхнічны праект на будаўніцтва Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній быў распрацаваны на падставе пастановы Савета Міністраў СССР ад 17 верасня 1969 г. № 755 і загада міністра станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР ад 15 кастрычніка 1969 г. № 287.
14 студзеня 1971 г. на месцы, адведзеным пад будаўніцтва завода, быў закладзены першы камень. Прадпрыемства ўступіла ў строй у 1974 г., а ў студзені 1975 г. былі выраблены першыя агрэгатныя станкі. У студзені 2010 г. завод адзначыў сваё 35-годдзе.
Сёння “Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній” з’яўляецца рэспубліканскім унітарным прамысловым прадпрыемствам і ўваходзіць у склад Беларускай чыгункі.
Галоўнай мэтай дзейнасцi “Баранавiцкага завода аўтаматычных лiнiй” Беларускай чыгункi з’яўляецца стварэнне комплексных тэхналогiй i вытворчасць высокапрадуктыўнага металарэзнага абсталявання цi камплектаў абсталявання для аснашчэння ўчасткаў і цахоў для прадпрыемстваў машынабудаўнiчых комплексаў Рэспублiкi Беларусь, Расii, Украiны.
Сёння “БЗАЛ” спецыялiзуецца па выпуску:
* спецыяльных і агрэгатных станкоў;
* аўтаматычных лiнiй;
* унiфiкаваных вузлоў (свідравальных, фрэзерных, растачных, падрэзна-растачных бабак), шпiндэльных каробак, паваротных i сiлавых сталоў и другiх камплектуючых для спецыяльнага абсталявання;
* комплекснай пастаўкi нестандартнага абсталявання для рэканструкцыі лакаматыўных і вагонных дэпо Беларускай чыгункi;
* прамысловага дрэваапрацоўчага абсталявання.
Таксама “Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній” спецыялізуецца на капiтальным рамонце металарэзнага абсталявання для прамысловых прадпрыемстваў Беларусi, Расii i Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана на аснове звестак, дасланых прадпрыемствам у 2010 г.