Дата пачатку:
31.12.1971 Бабруйск, г., Магілёўская вобласць
Кароткая даведка:
адкрытае акцыянернае таварыства ў складзе канцэрна "Белнафтахім"
Назвы на іншых мовах:
"Belshina" (англійская); "Белшина" (руская);
Папярэднія назвы:
Бабруйскі шынны камбінат "Бабруйскшына"; Беларускі шынны камбінат "Белшына"
1014 сімвалы
Даведка
Горадаўтваральным прадпрыемствам Бабруйска з’яўляецца гігант нафтахіміі – ААТ «Белшына». Гэта гандлёвая марка шырока вядома ва ўсім свеце. Сёння на прадпрыемстве вырабляецца больш за 300 тыпапамераў – шыны для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машын. Сучасны тэхнічны ўзровень абсталявання, кваліфікаваны персанал, укараненне перадавых дасягненняў навукі і тэхнікі, высокая культура і арганізацыя вытворчасці гарантуюць высокую якасць прадукцыі, што выпускаецца. Улічваючы патрабаванні рынку, спецыялісты тэхналагічных і канструктарскіх службаў прадпрыемства пастаянна працуюць над абнаўленнем і пашырэннем асартыменту. Дзякуючы надзейнасці, даўгавечнасці, камфартабельнасці беларускія шыны маюць высокую рэпутацыю як у айчынных, так і замежных спажыўцоў. Бабруйская прадукцыя экспартуецца ў краіны Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Заходняй і Усходняй Еўропы.