Дзянісаў Антон Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук
Дата нараджэння:
29.04.1982
Імёны на іншых мовах:
Denisov Anton Vladimirovič (не вызначана); Dzânisaŭ Anton Uladzimiravič (не вызначана);
711 сімвал
Даведка
Нарадзіўся 29.04.1982, г. Лебядзін, Сумская вобласць, Украіна. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (спецыяльнасць "Гісторыя і рэлігіязнаўства", 2005; аспірантура, спецыяльнасць "Айчынная гісторыя", 2008).
Навуковыя інтарэсы: дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, навукі і рэлігіі; праблематыка і гісторыя развіцця краязнаўчай дзейнасці ў 20 ст.; нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць).
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2005–2015, факультэт інфамацыйных тэхналогій, кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі, асістэнт).