Нарадзіўся 23.02.1951, в. Востраў, Ельскі раён, Гомельская вобласць. Специалист в области лесо- и болотоведения. Доктар біялагічных навук (1993), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1998).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Біялогія", 1976); Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (аспірантура, 0000).
Навуковыя інтарэсы: раслінныя рэсурсы прыродных і асушаных балотных сістэм; экалогія балот; аптымізацыя адукацыйнай дзейнасці ў ВНУ.
Месца працы, пасада: Бярэзінскі біясферны запаведнік (1976–1993, навуковы супрацоўнік); Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (1993–1997, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, у 1996–1997 загадчык кафедры); Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (1997–2018, рэктар, з 2018 – тэхнолага-біялагічны факультэт, кафедра біялогіі і экалогіі, прафесар). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2013), медалі – Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1998), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь "За выдатныя заслугі" (2007), Францыска Скарыны (2008), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква, 2008); Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011).
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага