Нарадзіўся 18.02.1907, с. Патап'ева, Піцелінскі раён, Разанская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне сельскагаспадарчага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1954), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Ленінградскі аўтамабільна-дарожны інстытут імя В. У. Куйбышава (1935).
Навуковыя інтарэсы: рамонт і эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі.
Месца працы, пасада: Магілёўскі аўтарамонтны завод (з 1935, майстар, начальнік інструментальнага цэха, аддзела), Беларускі політэхнічны інстытут (у 1937–1939 – рэктар, 1952–1958 – дацэнт кафедры "Аўтамабілі"), АН БССР (1939–1941, вучоны сакратар, адначасова загадчык групы тэхналогіі машынабудавання), Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР (1945–1952, намеснік міністра), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1958, у 1958–1968 – рэктар).
Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (двойчы), ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі "За оборону Ленинграда", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
Памёр 28.06.1991, похаваны на Чыжоўскіх могілках (сектар 9), г. Мінск.