Нарадзіўся 10.01.1930, в. Селівонаўка, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць. Хімік. Доктар хімічных навук (1984), прафесар (1978), акадэмік НАН Беларусі (1994).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверістэт (спецыяльнасць "Хімія", 1954).
Навуковыя інтарэсы: хімія высокамалекулярных злучэнняў; мадыфікацыя цэлюлозы і яе вытворныя.
Месца працы, пасада: Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па каардынацыі навукова-даследчых работ (1964–1965, намеснік старшыні), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1973–1985, намеснік, першы намеснік міністра), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1956–1964 і з 1965; у 1978–1979 – дырэктар НДІ фізіка-хімічных праблем, 1985–1989 і з 1996 – загадчык аддзела фізіка-хіміі поліцукрыдаў, з 2015 – галоўны навуковы супрацоўнік; у 1965–1973 – дэкан хімічнага факультэта, 1989–1990 – прарэктар па вучэбнай рабоце, 1990–1996 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1976), ордэн СССР "Знак Почета" (1980), медаль Францыска Скарыны (1996) і інш.
Памёр 24.12.2017.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага