Нарадзіўся 27.06.1958, в. Падвялікае, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2008). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў, Расійскага таварыства ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў.
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1981; аспірантура, 1989).
Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; рэканструкцыйная хірургія аклюзійна-стэнатычных пашкоджанняў брушной аорты, перыферычных і брахіяцэфальных артэрый, рэцыдыўнага спантаннага пнеўматоракса; колапракталогія; патагенетычныя асновы реперфузійна-аксігенацыйнага сіндрому; укараненне нанатэхналогій у хірургію; ваенна-палявая і трапічная хірургія.
Месца працы, пасада: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Ангола (2010–2016, Цэнтральны шпіталь г. Лубанга, правінцыя Уіла), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1983–2010 і з 2016, лячэбны факультэт, 1-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і інш.
E-mail: inngrodno@mail.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага