Габасаў Рафаiл, доктар фізіка-матэматычных навук, матэматыка
Дата нараджэння:
17.12.1935
Варыянты імя:
Габасаў Рафаiл Фёдаравiч
Імёны на іншых мовах:
Gabasaŭ Rafail (не вызначана); Gabasov Rafail (не вызначана);
994 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся 17.12.1935, г. Магнітагорск, Чэлябінская вобласць, Расія. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Расія, 1993). Ганаровы доктар навук Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1995).
Адукацыя: Уральскі політэхнічны інстытут (механічны факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1958).
Навуковыя інтарэсы: аптымальнае кіраванне; тэорыя аптымальнага назірання; сінтэз аптымальных сістэм ва ўмовах няпоўнай інфармацыі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра метадаў аптымальнага кіравання, прафесар). Інфармацыя на 2017.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1982), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), ВАК Рэспублікі Беларусь (2000), прэмія НАН Беларусі (1995), медаль Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам "За заслугі ў асвеце" (2001).