Нарадзіўся 15.08.1962, в. Стайкі, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць. Юрыст. Доктар юрыдычных навук (2001), прафесар (2007).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Правазнаўства", 1989), Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна (Францыя; спецыяльнасць "Кіраванне інавацыйнымі праектамі", 1996).
Навуковыя інтарэсы: прававая ахова навакольнага асяроддзя; права прыродакарыстання; міжнародна-прававая ахова навакольнага асяроддзя.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1989, юрыдычны факультэт, кафедра экалагічнага і аграрнага права, дацэнт, з 2004 – загадчык кафедры, адначасова з 2002 – дэкан факультэта). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медаль "За высокие достижения в науке" Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, нагрудныя знакі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь "Ганаровы работнік гаспадарчага суда", Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь "За адзнаку" 2 ступені, юбілейны медаль "90 год на варце граніцы" і інш.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага