Нарадзіўся 01.07.1933, в. Мачуль, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1971), прафесар (1991).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномия", 1961), Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (аспірантура, 1971).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка сельскай гаспадаркі.
Месца працы, пасада: Кустанайскі філіял Цэлінаградскага сельскагаспадарчага інстытута (1972–1977, дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, з 1977 – дэкан эканамічнага факультэта), Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (1977–1997, дацэнт, загадчык кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, прафесар кафедры эканомікі АПК, прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1990–1995 – рэктар), Гродзенскі філіял Інстытута сучасных ведаў (1998–2005, загадчык кафедры эканомики и менеджменту), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 2005, прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве).