Нарадзіўся 17.08.1925, г. Махачкала, Дагестан, Расія. Урач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук (0000), дацэнт (0000). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (аўтаматчык, камандзір мінамётнага ўзводу, роты 322-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту).
Адукацыя: Дагестанскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "...", 0000), Ленінградскі інстытут удасканалення ветэрынарных урачоў (аспірантура, 0000).
Навуковыя інтарэсы: паразіталогія; эпізааталогія.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1963, начальнік аддзела вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадарчых вучэбных устаноў, начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў), Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (загадчык кафедры заалогіі і мікрабіялогіі, у 1965–1990 – рэктар).
Узнагароды: ордэны Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцягу, Дружбы народаў, Знак Пашаны, званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1982).
Памёр 04.03.1994.