Нарадзіўся 12.09.1950, в. Верхняя Салда, Свярдлоўская вобласць, Расія. Цеплафізік. Доктар тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005).
Адукацыя: Уральскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Фізіка", 1972), Інстытут праблем энергетыкі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі", 1980; дактарантура, 1993).
Навуковыя інтарэсы: аднаўляльныя крыніцы энергіі; камп'ютарнае мадэляванне працэсаў пераносу для энергетычных аб'ектаў і экалагічных сістэм; бяспека энергетычных установак.
Месца працы, пасада: Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі (з 1977, загадчык лабараторыі мадэлявання нелінейных працэсаў у энергетыцы, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце), адначасова Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2000, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: ганаровыя граматы НАН Беларусі (2010, 2012).
E-mail: tral@list.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага