Імёны на іншых мовах:
Syčeva Alla Vasil'evna (не вызначана); Syčova Ala Vasil'eŭna (не вызначана);
919 сімвалаў
Даведка
Нарадзілася 28.10.1928, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Архітэктар. Доктар архітэктуры (1983), прафесар (1985).
Адукацыя: Уральскі політэхнічны інстытут (1956), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: прасторавае фарміраванне гарманічнага жыццёвага асяроддзя грамадства сродкамі горадабудаўніцтва і ландшафтнай архітэктуры; навукова-метадычныя асновы ландшафтнай і прыродаахоўнай падрыхтоўкі архітэктараў у вну.
Месца працы, пасада: Уральскі навукова-даследчы і праектны інстытут меднай прамысловасці ("Унипромедь", г. Свярдлоўск), Дзяржаўны саюзны завод № 233 (г. Масква), Беларускі дзяржаўны праектны інстытут ("Белдзяржпраект", 1958–1961), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1964, архітэктурны факультэт, кафедра "Горадабудаўніцтва", прафесар, у 1983–1994 – загадчык кафедры).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2001) і інш.