Скалабан Віталій Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук
Дата нараджэння:
05.08.1947
Дата смерці:
20.08.2011
Імёны на іншых мовах:
Skalaban Vitalij Uladzimiravič (не вызначана);
924 сімвалы
Даведка
Нарадзіўся 05.08.1947, в. Шылавічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).
Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1970).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускага нацыянальнага руху; гісторыя культуры 19 – пачатку 20 ст.; пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (сааўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх фільмаў, п'ес).
Месца працы, пасада: выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя" імя П. Броўкі (1972–1995, рэдактар, у 1992–1995 – загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі), Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (з 1995 – намеснік дырэктара, у 1997–2000 – саветнік), Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр імя Ф. Скарыны (2000–2002, намеснік дырэктара), Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (з 2002, загадчык аддзела публікацыі дакументаў).