Нарадзіўся 12.08.1932, в. Гаршкова, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць. Урач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1978), дацэнт (1980).
Адукацыя: Магілёўская фельчарска-акушэрская школа (1952), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1958).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне стану сардэчна-сасудзістай сістэмы пры брушным тыфе; вывучэнне праблем патагенезу і сучасных метадаў патагенетычнай тэрапіі менінгітаў, у т. л. якія праходзяць з інфекцыйна-таксічным шокам; клініка-эпідэміялагічныя характарыстыкі малярыі ў Мінску; дыягностыка і тэрапія іерсініёзаў.
Месца працы, пасада: Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1958–1960, выкладчык і адначасова інфекцыяніст Магілёўскай абласной бальніцы); Магілёўская інфекцыйная бальніца (1960–1967, ардынатар); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1967–1998, кафедра інфекцыйных хвароб, у 1971–1974 – дэкан санітарна-гігіенічнага факультэта, у 1975–1983 – дэкан педыятрычнага факультэта, у 1982–1998 – загадчык кафедры). Галоўны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя БССР (1982–1995). Кіраўнік клінічнага аддзела Рэспубліканскага цэнтра прафілактыкі СНІД (1994).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (1991), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1981, 1985), знак "Отличник здравоохранения" (1974).
Памёр 11.11.1998.