Нарадзілася ў в. Чарніца, Барысаўскі пав., Мінская губ., цяпер в. Чарніца, Смалявіцкі р-н, Мінская вобл. З сям’і настаўнікаў.
Вучылася ў СШ № 1, в. Смалявічы, Мінская вобл. (1928–1938). Вучоба на фізіка-матэматычным факультэце БДУ (26.08.1938–22.06.1941), пераведзена на гістарычны факультэт (24.01.1939) (вучылася 3 курсы), г. Мінск.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пражывала на акупіраванай тэрыторыі, разам з бацькамі ў роднай вёсцы, займалася земляробствам (1941–1943), пазней у в. Асташонкі, Смалявіцкі р-н, Мінская вобл. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сувязная партызанскага атрада «Разгром» партызанскай брыгады «Разгром» (з 10.10.1943).
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1946), прысвоена кваліфікацыя «гісторык».
Памочнік бібліятэкара (з 21.10.1946), бібліятэкар (з 01.12.1946), старшы бібліятэкар (з 16.04.1947), бібліёграф (з 01.09.1954), старшы бібліёграф (з 01.08.1955) аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі; скончыла аднагадзічныя курсы пры Дзяржбібліятэцы БССР (30.04.1958; пасведчанне ад 30.11.1959); пераведзена на пасаду галоўнага бібліятэкара (01.09.1962), загадчык аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі (09.09.1968–03.05.1976) Дзяржбібліятэкі БССР.
Узнагароды: медалі «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ст. (04.1947), «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна 1870–1970» (31.03.1970), «За працоўную доблесць» (1971), значок «За выдатную працу» (14.02.1969). Імя Е. І. Апацкай занесена ў «Кнігу Народнай Славы» Дзяржбібліятэкі БССР (02.02.1976).
Месца пахавання: Паўночныя могілкі, г. Мінск.