7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэта дзяржаўнае свята заснавана ў 1998 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца сімвалам павагі да традыцый і здзяйсненняў папярэдніх пакаленняў.
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г. стала адной з найзначнейшых падзей XX ст. і аказала вялікі ўплыў на гісторыю Беларусі.